Вы тут

О, жанчыны...


Засудзіла начальніка

Грамадзянка Швецыі, якая працавала ў ЗША, адсудзіла ў свайго былога начальніка 18 мільёнаў долараў. Яна абвінаваціла працадаўца з Уол-стрыт у сексуальных дамаганнях і паклёпе ў інтэрнэце.

31-6

25-гадовая Ханна Бувенг падала іск на свайго начальніка ў суд Нью-Ёрка. Яна заявіла, што 43-гадовы Бенджамін Вей на працягу шасці месяцаў дамагаўся яе, а потым звольніў, даведаўшыся, што ў яе ёсць малады чалавек. Пасля гэтага, паводле слоў пацярпелай, былы працадаўца распаўсюджваў у інтэрнэце інфармацыю, якая зневажала яе, а таксама адправіў адпаведныя лісты яе сябрам і родным. На судзе Вей не прызнаў сваю віну, заявіўшы, што не стаў бы ахвяраваць сваёй рэпутацыяй. Тым не менш федэральны суд Манхэтэна вынес рашэнне на карысць грамадзянкі Швецыі.

Напалохала рабаўнікоў

Жыхарка Германіі змагла напалохаць рабаўнікоў з дапамогай пыласоса. Двое мужчын, адзін з якіх быў узброены пісталетам, уварваліся ў памяшканне начной крамы ў берлінскім раёне Нойкельн.

У момант рабавання 59-гадовая работніца гандлёвай установы прыбірала памяшканне. Калі адзін са злачынцаў пачаў размахваць зброяй і запатрабаваў, каб жанчына аддала выручку з касавага апарата, супрацоўніца крамы накіравала на яго трубу ўключанага пыласоса. Пасля гэтага рабаўнікі ўцяклі. Інцыдэнт адбыўся а палове першай ночы, твары злачынцаў хавалі маскі. Гэта ўжо не першы выпадак, калі людзям удаецца адбіцца ад рабаўнікоў пры дапамозе пыласоса. Напрыклад, у 2011 годзе жыхарка амерыканскага штата Тэнесі здолела аказаць супраціўленне мужчыну, які залез у яе дом. Жанчына пыласосам біла рабаўніка амаль да прыезду паліцыі.

Здзівіла грамадскасць

Стагадовая брытанка Дорыс Эйлінг з горада Фэрхем атрымала ліст з гарадской бальніцы, які паведамляў жанчыне аб... цяжарнасці. Састарэлую пацыентку інфармавалі пра неабходнасць прыйсці на агляд і здаць адпаведныя аналізы.

31-7

Як расказала Эйлінг, пасля чытання дакумента яна адразу адчула нядобрае, нягледзячы на тое, што яе імя і дата нараджэння былі ўказаны гінеколагамі правільна. «У мяне трое дзяцей і дваццаць унукаў, і я не была цяжарнай ужо гадоў 70», — сказала жанчына. Звязаўшыся з бальніцай, Эйлинг і яе сваякі высветлілі, што адбылася памылка. Пажылой пацыентцы і яе сям'і прынеслі прабачэнні за «турботы, якія мог выклікаць ліст». Як распавёў 76-гадовы сын жанчыны, яго маці як след пасмяялася, калі непаразуменне вырашылася. Згодна з Кнігай рэкордаў Гінэса, самай пажылой у свеце жанчынай, якая зачала натуральным спосабам і нарадзіла дзіця, з'яўляецца 59-гадовая брытанка Дон Брук.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.