Вы тут

«Складаных» падлеткаў становіцца менш


Сёлета адбыўся нязначны рост колькасці павелічэння злачынстваў з удзелам непаўналетніх на тэрыторыі краіны. Але Яўген АБРАМОВІЧ, намеснік начальніка аддзела прафілактыкі Упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама, лічыць, што напрыканцы года дынаміка будзе станоўчай:

31-38

— У Мінску каля 2 тысяч дзяцей, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Калі параўнаць з леташнімі паказчыкамі, колькасць падобных падлеткаў адчувальна знізілася. Змяніліся падыходы па індывідуальна-прафілактычнай працы. Акцэнты зроблены на тых, хто здзейсніў больш цяжкія злачынствы і правапарушэнні.

Спецыяліст таксама дадаў, што ўжо рыхтуюцца змены ў закон «Аб прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх»: «У ім раней не прадугледзелі ўзрост, з якога непаўналетні павінен стаяць на ўліку. Цяпер з гэтым паказчыкам вызначыліся таксама і з катэгорыямі правапарушэнняў, з-за якіх будуць ставіць на прафілактычны ўлік».

Што тычыцца летняга адпачынку тых, хто трапіў у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі, акцэнт зроблены на дзецях, што знаходзяцца ў складаных сацыяльных умовах. Адной з формаў адпачынку ўлетку з'яўляецца арганізацыя занятасці. Таксама для падобных дзяцей створаны летнікі.

Фота Надзеі Бужан

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.