Вы тут

Вяртанне цяпла


У нядзелю прыгрэе ўжо да плюс 29 градусаў.

Сёння ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вільготная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора, паведамляюць спецыялісты Белгідраметцэнтра.

31-47

Таму ўдзень па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, удзень па поўначы парывісты. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 18-24 градусы. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

У першы дзень жніўня тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца на паўночнай перыферыі свежага антыцыклону з цэнтрам над паўднёвым усходам Польшчы.

Захаваецца халаднаватае надвор'е. У паўночных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-13 градусаў, а максімальная ўдзень будзе ў межах ад 16 да 23 цяпла. На поўдні краіны паветра прагрэецца да плюс 25 градусаў.

Айчынныя сіноптыкі прагназуюць, што і ў нядзелю ў нас захаваецца ўплыў антыцыклону, цэнтр якога перамесціцца на поўнач Украіны. Чакаецца сухое надвор'е. Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе ўсяго 6-11 цяпла, месцамі — да плюс 13 градусаў, а ўдзень пацяплее да 20-27 цяпла, па паўднёвым захадзе месцамі нават да плюс 29 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.