Трава


Трава сімвалізавала падпарадкаванасць у адносінах паміж людзьмі. Акрамя таго, траву ў народнай культуры лічылі сімвалам ціхага шэпту і малітвы: «чуваць, як трава шапоча». У перыяд з 7 чэрвеня па 7 ліпеня цаліцелі збіралі лекавыя расліны (травы). Лічылася, што найбольшай лекавай сілай травы і карэнне валодаюць менавіта ў дні летняга сонцастаяння: «калі сонейка аддае ўсю моц матухне-зямельцы, а потым сыходзіць на пакой».

* У славянскім фальклоры шмат паданняў аб з’яўленні лекавых траў. Вось адно з іх: «Бог намаляваў на зямлі выяву чалавека і паставіў да яго сабаку і вартаўніка. Да сабакі прыйшоў чорт і стаў спакушаць яго, кажа: «Ты пакінь сваю варту, ты зараз нічым не накрыты, а табе за гэта дам цёплае футра». Сабака адышоў ад намаляванай выявы, а чорт схапіў і нанёс «чалавеку» 70 ран. Бог убачыў гэта і стварыў супраць кожнай раны 70 лекавых раслін».

* Людзей, якія валодалі майстэрствам лячыць з дапамогай траў, звалі траўнікамі, зелейнікамі, травазнямі, знахарамі.

* Калі вы звяртаецеся па дапамогу да народных лекараў, трэба ведаць, што траўнік ніколі не аддасць вам лекавы сродак (настой ці парашок) у «сваім» посудзе.

* Лічыцца, што за лекі, атрыманыя ад цаліцеля, нельга казаць «дзякуй», інакш яго ўжыванне не дасць станоўчых вынікаў.

* Лічылася, што травы валодаюць не толькі добрай (станоўчай), але і адмоўнай энергетыкай. З дапамогай адных траў можна паставіць на ногі паміраючага чалавека, а іншымі травамі – забіць, сурочыць чалавека і хатнюю жывёлу, пасварыць людзей і г.д.

* Народныя знахары былі ўпэўнены, што ў кожнага чалавека ёсць свая расліна-лекар. Для гэтага неабходна з усёй безлічы раслін абраць тую, якая вам бліжэй да сэрца, паважаць і даглядаць яе, і расліна ў цяжкі для вас час адкажа вам тым жа – дабрынёй і дапамогай (у гэтым выпадку «спрацуе» сіла раслін і прынцып падабенства). Такую расліну можна знайсці не абавязкова ў садзе ці на агародзе, але нават і ў вашай гарадской кватэры.

Янка Крук, Аксана Катовіч

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.