Вы тут

На адпачынак — у «Бярлогу»


Яшчэ адным месцам адпачынку стане больш на Міншчыне. У вёсцы Перавоз Бярэзінскага раёна 1 жніўня адкрыецца аграсядзібны комплекс «Бярлога-хол».

Падчас урачыстасцяў прадэманструе сваё майстэрства адзін з самых дужых людзей планеты — Кірыл Шымко (асілак зрушыў з месца кран вагой 118 тон, устанавіўшы сусветны рэкорд). Будуць таксама арганізаваны выступленні народнага сямейна-абрадавага калектыву «Радзіна», кавер-бэнда «Грэнландыя», спартыўныя мерапрыемствы, міні-футбол, валейбол.

Гаспадар сядзібы пачастуе ўдзельнікаў і гасцей свята фірменнай рыбнай юшкай, прыгатаванай па сакрэтным рэцэпце.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?