Вы тут

Чым зямля наша багатая?


Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш актыўнай работы па разведцы карысных выкапняў.

Пра гэта ішла гаворка падчас дакладу кіраўніку дзяржавы міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Каўхуты.

Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на сур'ёзныя недапрацоўкі ў разведцы нетраў. «Я проста не веру, што ў нас няма вялікіх аб'ёмаў нафты і што ў нашых нетрах адсутнічае прыродны газ, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — На падобных тэрыторыях у Расіі і іншых краінах здабываецца нямала нафты і прыроднага газу, а таксама каштоўных металаў — тое, што стварае аснову дабрабыту і ўстойлівасці любой эканомікі любой дзяржавы».

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што гэтая сустрэча папярэднічае нарадзе, якая сёлета пройдзе на ўзроўні Прэзідэнта і будзе прысвечана тэме запасаў карысных выкапняў у Беларусі, выяўленых і разведаных запасаў, а таксама перспектывам гэтай дзейнасці.

«Далажыце пра тое, што мы маем, і пра тое, што будзем мець заўтра і паслязаўтра. План дзеянняў па сур'ёзным вывучэнні нашых нетраў вы павінны пакласці мне на стол», — запатрабаваў Прэзідэнт. Ён сказаў, што гэтыя пытанні будуць знаходзіцца пад яго асаблівым кантролем.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка лічыць важным улічваць вопыт замежных краін і больш актыўна наладжваць супрацоўніцтва з імі па разведцы карысных выкапняў, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. «Ёсць шмат дзяржаў, якія валодаюць велізарнымі багаццямі сваіх нетраў і кіраўнікі якіх прапануюць нам супрацоўнічаць — Венесуэла, Зімбабвэ і іншыя лацінаамерыканскія і афрыканскія краіны, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Трэба вельмі сур'ёзна разам з зацікаўленымі прапрацаваць гэтыя пытанні, у тым ліку паглядзець, на якіх умовах супрацоўнічаць і што мы ад гэтага будзем мець».

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў: «Гэта не прахадныя мерапрыемствы, гэта — найважнейшыя пытанні; калі хочаце, гэта пытанні будучага дабрабыту нашых людзей, недалёкай будучыні і далёкай будучыні нашых дзяцей», — сказаў Прэзідэнт.

Падчас сустрэчы міністр праінфармаваў аб стане мінеральна-сыравіннай базы ў краіне. У Мінпрыроды маецца кадастр карысных выкапняў, дзе пералічаны ўсе адкрытыя радовішчы, нават адзінкавыя праявы высакародных металаў і каштоўных мінералаў, напрыклад, алмазаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.