Вы тут

Дарогай развіцця


Прэзідэнт прыняў з дакладам міністра транспарту і камунікацый Анатоля Сівака.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як выконваюцца раней дадзеныя даручэнні, у тым ліку па будаўніцтве другой кальцавой аўтадарогі, другой узлётна-пасадачнай паласы ў нацыянальным аэрапорце, вынасе авіярамонтнага завода, а таксама эфектыўнасцю работы чыгуначнай галіны. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы запатрабаваў далажыць, як рэалізуецца праект платных дарог. Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што галоўным з'яўляецца прымяненне новых тэхналогій па будаўніцтве і абслугоўванні дарог.

Анатоль Сівак далажыў, што першы этап будаўніцтва другой кальцавой аўтадарогі будзе завершаны ў гэтым годзе, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсе ўчасткі аўтадарогі трэба бачыць у такім ракурсе, каб у далейшым яны не стварылі праблем. Прэзідэнту даложана, што будаўніцтва другой кальцавой аўтадарогі вядзецца ў нарматыўныя тэрміны, пры гэтым асноўны ўпор робіцца на эканомію сродкаў без шкоды якасці.

Што тычыцца праекта платных дарог, то, па словах міністра, для таго каб акупіўся першы этап, неабходна яшчэ 8 месяцаў. Ён адзначыў, што міністэрства прытрымліваецца такой пазіцыі, што пасля рэканструкцыі буйной аўтадарогі праз пэўны прамежак часу яна становіцца платнай. У прыватнасці, у хуткім часе плануецца зрабіць платным участак аўтадарогі Жлобін—Гомель.

Прэзідэнт даручаў у лютым заканадаўча ўнесці змены ў дакументы, каб зняць шэраг праблемных пытанняў. Як адзначыў Анатоль Сівак, уносяцца змены ў інвестыцыйны дагавор, дзе прад'яўляюцца пэўныя патрабаванні да аператара сістэмы платных дарог з тым, каб грамадзяне мелі больш аператыўную і аб'ектыўную інфармацыю аб платных дарогах, маглі карыстацца паслугамі ўласнай электроннай скрыні на сайце.

На сустрэчы абмяркоўвалася і пытанне будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. У цяперашні час ідуць работы па яе праектаванні. Кіраўніку дзяржавы даложана аб тым, як ідзе праца па вынасе авіярамонтнага завода на пляцоўку нацыянальнага аэрапорта. Размова ішла таксама аб рабоце чыгуначнай галіны. Па словах міністра, чыгуначныя перавозкі некалькі прайграюць па эфектыўнасці аўтамабільнаму транспарту.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.