Вы тут

Спачатку ўчасткі — потым камісіі


Інфармацыйны рэсурс «Выбары-2015» (vybory2015.by) нагадвае, што найбліжэйшай падзеяй у календары галоўнай палітычнай кампаніі краіны з'яўляецца ўтварэнне участкаў для галасавання — не пазней за 9 жніўня.

Утвараць участкі павінны раённыя, гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі па ўзгадненні з адпаведнымі тэрытарыяльнымі камісіямі, кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў (консульскіх устаноў) Беларусі.

Пасля публікацыі рашэнняў аб утварэнні ўчасткаў для галасавання з указаннем межаў кожнага (на публікацыю даецца яшчэ 10 дзён) пачнецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій, якое павінна завяршыцца да 23 жніўня.

Такім чынам, участковыя камісіі будуць створаны да 26 жніўня, або не пазней чым за 45 дзён да выбараў.

Цэнтральная выбарчая камісія таксама нагадвае, што прынцыпамі дзейнасці ўчастковых камісій з'яўляюцца незалежнасць, галоснасць, абавязковасць выканання рашэнняў вышэйшых камісій і калегіяльнасць. Менавіта ўчастковыя камісіі арганізуюць галасаванне ў дзень выбараў, праводзяць падлік галасоў і фіксуюць вынікі галасавання па ўчастку. Назіральнікам на ўчастку для галасавання могуць быць беларускія парламентарыі і дэпутаты мясцовых Саветаў, давераныя асобы кандыдатаў у Прэзідэнты, прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.