Вы тут

Буйнай розніцы намякнулі «не зарывацца»


Цяпер гандлёвым сеткам прыйдзецца рэальна пасябраваць з айчыннымі пастаўшчыкамі.

Тэрытарыяльныя антыманапольныя органы краіны збіраюцца ўзмацніць кантроль за дзейнасцю гандлёвых сетак, каб выключыць факты нядобрасумленнай канкурэнцыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі паводле вынікаў «круглага стала» ў дэпартаменце цэнавай палітыкі гэтага ведамства.

Удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што спецыфіка становішча, якое займаюць на рынку сеткавыя гандлёвыя аператары, «спрыяе паслабленню эканамічных пазіцый пастаўшчыкоў, рызыкі дзейнасці якіх узрастаюць». У прыватнасці, рыначная перавага мясцовых рытэйлераў «можа прывесці да ўзнікнення высокіх бар'ераў уваходу на таварныя рынкі айчынных вытворцаў харчовых тавараў», паведамляюць спецыялісты міністэрства.

Менавіта таму было прынята рашэнне аб тым, што «тэрытарыяльнымі антыманапольнымі органамі будзе выбарачна праведзены аналіз дагаворнай практыкі мясцовых вытворцаў тавараў пры ажыццяўленні паставак тавараў найбуйнейшым гандлёвым сеткам на прадмет наяўнасці ў іх дыскрымінацыйных умоў, якія перашкаджаюць развіццю здаровай канкурэнцыі».

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.