Вы тут

Гаспадарчы падыход


У Уздзенскай цэнтральнай раённай бальніцы працягваецца рамонт гаспадарчым спосабам. Такі метад больш выгадны, чым падрадны, паколькі дае 70% эканоміі, канстатаваў галоўны ўрач установы Аляксандр Драйчук.

Бальніца ўведзена ў дзеянне ў 1986 годзе. За гэты час яна ні разу не рамантавалася. Лячэбныя карпусы, падсобныя памяшканні, тэрыторыя прыйшлі ў занядбаны стан: разбураныя сцены, разбіты асфальт. Цяпер сітуацыя карэнным чынам змянілася. Добраўпарадкаваны ўнутраны двор, адрамантаваны пральня і на 50% — блок харчавання, ідзе замена сістэмы каналізацыі, водазабеспячэння, абнаўляюцца кабінеты. Мяняюцца да лепшага і лячэбныя ўстановы на вёсцы: з 18 фельчарска-акушэрскіх пунктаў у 10 зроблены еўрарамонт.

— Сродкі на рамонт выдаткаваў Мінаблвыканкам, — адзначыў Аляксандр Драйчук. — Летась асвоілі крыху больш 6 млрд рублёў, сёлета — 3 млрд 600 рублёў. Да справы падышлі адказна: самі планавалі чарговасць работ, выбіралі будаўнічыя матэрыялы, фарбу, наймалі людзей. У выніку рамонт абышоўся ў 2-3 разы танней.

Закончыць усе работы мяркуецца на працягу двух гадоў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.