Вы тут

Гарэлка пад арыштам


У Магілёўскай вобласці затрыманы нелегальны груз з алкагольнай прадукцыяй амаль на 286 мільёнаў рублёў.

Супрацоўнікі фінансавай міліцыі і УУС Бабруйскага гарвыканкама выявілі яго падчас праверкі грузавога аўтамабіля «Мерседэс-Бенц», за рулём якога знаходзіўся 30-гадовы жыхар Бабруйскага раёна. Некалькі тысяч бутэлек з гарэлкай, віскі, ромам, каньяком і вінным напоем расійскай вытворчасці былі схаваны за ўпакоўкамі ўцяпляльніка для будаўнічых работ. Там жа правершчыкі знайшлі 250 літраў спіртавой вадкасці ў 5-літровых ПЭТ-бутэльках. Увесь тавар на агульную суму 285,7 мільёна рублёў перамяшчаўся без дакументаў і маркіроўкі, якія б пацвярджалі яго ўвоз на тэрыторыю Беларусі.

— Алкагольныя напоі везліся з Расіі ў Бабруйск з мэтай далейшага нелегальнага перапродажу іх праз «гандлёвыя пункты» ў прыватным сектары,— удакладніў намеснік начальніка ўпраўлення ДФР КДК па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін. — Груз канфіскаваны, а парушальніка чакае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці. Нагадаю, што грамадзяне, якія займаюцца нелегальным абарачэннем алкагольных вырабаў, рызыкуюць трапіць яшчэ і пад крымінальную адказнасць.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.