Вы тут

Рэкардсмен па першаклашках


Новая школа ў Гродне стане лідарам у вобласці па колькасці вучняў першых класаў

У верасні гасцінна адкрые дзверы новая школа ў густанаселеным (каля 56 тыс. чалавек) мікрараёне Вішнявец. Паводле слоў начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра СОНГІНА, яна дазволіць разгрузіць перапоўненыя ўстановы адукацыі.

У чатырохпавярховай школе на 33 класа-камплекта ў дзве змены змогуць атрымліваць адукацыю 1,3-1,5 тысячы хлопчыкаў і дзяўчатак. Плануецца арганізаваць прамежкавую дзённую змену для некаторых класаў. Акрамя таго, у школе будзе асобны спартыўна-аздараўленчы комплекс. У пазаўрочны час трэнажорныя залы, футбольнае і баскетбольныя палі, валейбольныя пляцоўкі, хакейная каробка, тэнісны корт, а таксама басейн будуць даступныя не толькі школьнікам, але і жыхарам мікрараёна.

Сярэдняя школа №40 з'яўляецца копіяй папярэдняй новабудоўлі, якая адкрылася 1 верасня мінулага года ў новым мікрараёне Гродна — Альшанка. Тады ў СШ №39 было набрана 13 першых класаў па 25-28 вучняў, што стала своеасаблівым рэкордам для горада па ліку першаклашак. А сёлета рэкардсменам стане новая школа. Тут ужо сфарміравана 16 першых класаў, і набор працягваецца.

Для матуль з Вішняўца, якія знаходзяцца ў дэкрэце, таксама ёсць добрая навіна: побач з новай школай узводзіцца дзіцячы сад. Ён, плануецца, прыме сваіх першых маленькіх выхаванцаў напрыканцы бягучага года, паведамілі ва ўпраўленні адукацыі.

Надзея ПАЎЛАВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.