Вы тут

Зорка ў гонар металургаў


Адна з зорак у сузор'і Арыён носіць імя Беларускага металургічнага завода.

Такі падарунак у знак павагі да поспехаў і працоўных дасягненняў калектыву прадпрыемства зрабіў партнёр з Клайпеды — кампанія Baltіc shіppіng. Сертыфікат, які пацвярджае ўнясенне запісу ў Міжнародны каталог нябесных цел аб прысваенні рубінавай зорцы сёмай велічыні з каардынатамі: a05h00m08.22s ? + 03А ° 17'12.0» у сузор'і Арыён імя «Беларускі металургічны завод», знаходзіцца ў музеі прадпрыемства, — паведаміў прэс-сакратар прадпрыемства Аляксандр АЛЕСІК.

Сузор'е Арыён займае на небе плошчу ў 594,1 квадратнага градуса і змяшчае 209 зорак, бачных няўзброеным вокам. Лепш за ўсё яго відаць па начах са снежня па сакавік. У размяшчэнні яркіх зорак Арыёна лёгка «чытаецца» фігура паляўнічага. Адлегласць ад БМЗ да аднайменнай зоркі прыблізна роўная 650 светлавым гадам.

Надзея ПАЎЛАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.