Вы тут

170 кг насваю — выключна для сябе?


Грамадзянін Узбекістана, які пражывае ў Гомелі, захоўваў 170 кілаграмаў насваю ў гаспадарчай пабудове свайго знаёмага. Супрацоўнікам міліцыі затрыманы 44-гадовы мужчына паведаміў, што партыю тытунёвага вырабу коштам 255 мільёнаў беларускіх рублёў ён прывёз тыднем раней з Расійскай Федэрацыі — выключна для сябе. Аднак яму не паверылі, склалі пратакол і канфіскавалі атруту. Грамадзяніну пагражае штраф у памеры да 50 базавых велічынь.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.