Вы тут

Жыць па кодэксе


Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі зацвердзіў прыкладныя формы карпаратыўнага кодэкса і палажэнні аб камітэтах пры савеце дырэктараў (наглядальным савеце) адкрытага акцыянернага таварыства, паведамляе прэс-служба гэтага ведамства.

 

Спецыялісты Дзяржкаммаёмасці ўдакладняюць, што дакумент быў распрацаваны для павышэння якасці карпаратыўнага кіравання ў акцыянерных таварыствах з доляй дзяржавы ў статутным фондзе. Эксперты камітэта ўпэўнены, што прыняцце карпаратыўных кодэксаў паводле прыкладнай формы надасць акцыянерным таварыствам большую адкрытасць, стабільнасць на аснове ўпарадкаванасці ўнутраных працэдур і захавання балансу інтарэсаў акцыянераў, органаў кіравання і контрагентаў таварыстваў, што ў канчатковым выніку павысіць эфектыўнасць іх працы і інвестыцыйную прывабнасць.

Прыкладныя формы кодэкса прадугледжваюць ўмацаванне ролі савета дырэктараў (наглядальнага савета) у вырашэнні стратэгічных пытанняў развіцця таварыства, увядзенне ў яго склад незалежных дырэктараў, у тым ліку прафесійных кіраўнікоў, а таксама абавязковы ўдзел у іх прадстаўніка працоўнага калектыву. Акрамя таго, распрацоўшчыкі дакумента паведамляюць, што рэалізацыя некаторых новаўвядзенняў, прапанаваных у прыкладных формах, магчыма, запатрабуе ўнясення асобных змен і дапаўненняў у дзейныя статуты акцыянерных таварыстваў. А ўвогуле, пры падрыхтоўцы кодэкса выкарыстоўваўся міжнародны вопыт арганізацыі карпаратыўнага кіравання, адзначылі ў Дзяржкаммаёмасці.

Сяргей КУРКАЧ. kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.