Вы тут

Цяжкі лёгка не праскочыць


Па словах начальніка транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Леаніда Лемеша, на трасах краіны хутка з'явіцца новае абсталяванне, якое дазволіць павысіць кантроль за буйнагабарытным транспартам проста ў момант руху. Акрамя таго, ён расказаў аб выніках дзейнасці ведамства за апошнія паўгода. А яны паказваюць, што ўдзельнікі руху выконваюць далёка не ўсе нормы.

Узважаць у час рух

У краіне рэлізуюць інвестыцыйны праект па ўкараненні сістэмы дынамічнага ўзважвання, калі транспарт будзе узважвацца у час руху па аўтамабільных дарогах. Кіраўнік інспекцыі адзначыў, што сістэма будзе дзейнічаць па прынцыпе, які ўжываецца на платных дарогах.

На думку Леаніда Лемеша, гэта дасць магчымасць узмацніць кантроль у гэтай сферы ўжо ў наступным годзе. Сёння вагагабарытны кантроль за праездам аўто транспартная інспекцыя выконвае на стацыянарных і рухомых пастах. Сёлета за першае паўгоддзе спецыялісты ўжо праводзілі вымярэнні на 194 абсталяваных пляцоўках, размешчаных у паласе адводу аўтамабільных дарог і ўзважылі амаль 32 тысячы транспартных сродкаў. Пры гэтым выявілася, што больш за 2,8 тысячы адзінак транспарту, а гэта каля 8,9%, рухаліся з перавышэннем дапушчальных параметраў вагі.

Замежнікі таксама парушаюць

Транспартная інспекцыя за шэсць месяцаў гэтага года спагнала з карыстальнікаў BelToll (электроннай сістэмы збору платы за праезд, заснаванай на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях) 4,3 млн еўра платы ў павялічаным памеры.

«У тым ліку 1,8 млн еўра спагналі з замежных грамадзян», — удакладніў Леанід Лемеш.

Плата ў павялічаным памеры прымяняецца да тых, хто не ўнёс у адпаведным аб'ёме збор за праезд па дарогах сеткі BelToll. Напрыклад, калі сума выплачана ў недастатковым памеры пры няправільным дэклараванні колькасці восяў аўтамабіля або пры наяўнасці бартавой прылады з іншага транспартнага сродку ці не аплачана зусім (няма бартавой прылады, яна няспраўная або няма сродкаў на рахунку).

Ілья КРЫЖЭВІЧ.

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.