Вы тут

Латвія размесціць цяжкую ваенную тэхніку з ЗША


01-19

Латвія пачне размяшчэнне на сваёй тэрыторыі цяжкага ўзбраення з ЗША восенню 2015 года. З такой заявай, як піша выданне DELFІ, выступіў камандуючы Нацыянальнымі ўзброенымі сіламі рэспублікі Раймандс Граўбэ. Прадстаўнік узброеных сіл Латвіі расказаў, што рашэнне прынята па выніках перамоў, якія праводзіліся ў ЗША. У Мінабароны Латвіі адзначылі, што баявыя машыны і абсталяванне могуць прыбыць на ваенны палігон Адажы, найбуйнейшы ў Прыбалтыцы. У сярэдзіне чэрвеня ў СМІ з'явілася інфармацыя аб распрацоўцы планаў размяшчэння на «ўсходнім флангу» НАТА складоў ваеннай тэхнікі ў мэтах правядзення «няспынных вучэнняў на ратацыйнай аснове».

Акрамя дзяржаў Прыбалтыкі, у спісе краін, дзе можа быць размешчана ваенная тэхніка з ЗША, фігуравалі Балгарыя, Польшча, Румынія, Эстонія і Венгрыя. Вашынгтон плануе размясціць у названых дзяржавах каля 1,2 тысячы адзінак бранятэхнікі, уключаючы 250 танкаў, а таксама БМП М2 Bradley і артылерыйскія сістэмы.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.