Вы тут

Зусім побач


У Віцебску ў новым спальным мікрараёне адкрылася новае паштовае аддзяленне, трыццатае па ліку ў абласным цэнтры.

— Аддзяленне сувязі № 36 знаходзіцца на першым паверсе жылога дома № 32 па вуліцы Багатырова. Раней многія жыхары некалькіх мікрараёнаў, вядомых пад назвай «Білева», абслугоўваліся ў аддзяленні сувязі № 38 на Маскоўскім праспекце... Цяпер яны на канвертах пішуць індэкс 210036.

Былую вёску Білева пачалі забудоўваць гадоў 10 таму. Вядома, адразу не было магчыма забяспечыць «Білева-1», «Білева-2» і гэтак далей усімі выгодамі. Але паэтапна ў «спальных мікрараёнах» здавалі пад ключ крамы, установы адукацыі, банкі... І вось нядаўна добрай навіной стала адкрыццё аддзялення паштовай сувязі.

— Новае аддзяленне стала сапраўды цудоўным падарункам для людзей. Яно адпавядае перадавым стандартам, — адзначыў дырэктар Віцебскага філіяла «Белпошты» Сяргей Максак.

— У спальным мікрараёне «Білева» жывуць дзясяткі тысяч чалавек. Большасць з іх — шматдзетныя і маладыя сем'і, — распавядае «Звяздзе» намеснік дырэктара Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» Кацярына Зінкевіч.

Наведвальнікі пошты падкрэслілі, што вельмі зручная сістэма электроннай чаргі. Такой няма нават на цэнтральным паштовым аддзяленні. У выніку на атрыманне пенсіі затрачваецца мінімум часу.

Цяпер жыльцам у новых спальных мікрараёнах не трэба траціць дадатковы час, каб атрымаць разнастайныя паштовыя паслугі... Іх пошта — у крокавай даступнасці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ. pukshanski@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.