Вы тут

Сёння будуць танцы!


У мінулую нядзелю ў сталіцы ля ратушы адбыўся цікавы музычны флэшмоб: на плошчы быў усталяваны раяль, на якім кожны ахвотны мог сыграць любімыя ўрыўкі.

01-12

Самымі папулярнымі аказаліся Моцарт, Шапэн, Ліст, Мендэльсон і Рахманінаў. Парадавала гасцей і выкананне сучасных матываў: Armіn Van Buuren, гурт «Бумбокс», песняроўская «Белавежская пушча» і музыка еўрапейскага кабарэ.
Асаблівую ўвагу да інструмента праявілі маладыя выканаўцы, увогуле ж у акцыі прынялі ўдзел сорак дзяцей і трыццаць дарослых.
Музычны флэшмоб адбыўся ў рамках праекта «Класіка ля ратушы», заключны вечар якога адбудзецца сёння а дваццатай гадзіне на плошчы Свабоды і будзе прысвечаны 250-годдзю з нараджэння Міхаіла Клеафаса Агінскага. На свяце ў стылі касцюмаванага бала XІX стагоддзя можна будзе станцаваць мазурку і паланэз.

Арганізатарамі праекта «Класіка ля ратушы» з'яўляюцца Мінгарвыканкам, фонд «Ідэя», музычны дом «Класіка» і турысцкая кампанія «Віяполь», генеральным партнёрам выступае кампанія Velcom.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.