Вы тут

Не выходзячы з дому


Апошнім часам інтэрнэт-крамы сталі надзвычай папулярнымі. Часам яны пераганяюць канкурэнтаў, якія займаюцца, так бы мовіць, звычайным, стацыянарным гандлем.

— Інтэрнэт-крама Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта» змяшчае тавары звыш ста айчынных вытворцаў, у тым ліку і вытворцаў Мінскай вобласці. Купіць тут можна інвентар для саду і агарода, бытавую тэхніку, адзенне, абутак, посуд, а таксама азнаёміцца з водгукамі іншых пакупнікоў, — расказала дырэктар Мінскага філіяла  РУП «Белпошта» Жанна Шабека. — Дадаткова распрацаваны і папяровы каталог, які можна пагартаць у аддзяленні сувязі, узяць дадому, каб вывучыць, нешта абмеркаваць. Нашых кліентаў-пакупнікоў могуць зацікавіць не толькі якасць тавараў, але і даступныя цэны. Сёлета вырабы адкрытых акцыянерных таварыстваў «Світанак», «Купалінка», закрытага акцыянернага таварыства «Калінка» рэалізуюцца з 10-працэнтнай зніжкай.

Такім чынам паштавікі Мінскай вобласці дапамагаюць у прасоўванні беларускай прадукцыі, разам з вытворцамі пашыраюць і абнаўляюць асартымент у краме. Пры гэтым гарантыйнае абслугоўванне нічым не адрозніваецца ад умоў абслугоўвання ў звычайных гандлёвых пунктах.

— Для афармлення заказу ў паштовай інтэрнэт-краме shор.bеlроst.bу неабходна выбраць тавар, увесці адрасныя звесткі і пазначыць месца атрымання пасылкі — у аддзяленні сувязі або дома, — канстатуе начальнік аддзела маркетынгу і прасоўвання паслуг Валянціна Есіповіч. — Пры заказе на суму больш як
300 тыс. рублёў перасылка тавараў ажыццяўляецца бясплатна. Кошт дастаўкі паскоранай поштай ЕMS на дом — 60 тыс. рублёў. Калі заказ цягне на 500 тыс. рублёў, то дастаўка бясплатная. З пакупнікоў не бярэцца перадаплата, разлік адбываецца пры ўручэнні заказу...

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ. lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.