Вы тут

Інструкцыя для шматдзетных


За грошы сямейнага капіталу цяпер можна купляць нерухомасць нават у прыватніка.

Зацверджаны парадак выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на паляпшэнне жыллёвых умоў. У прынятым дакуменце гаворыцца аб тым, што грамадзяне, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, маюць права выкарыстоўваць гэтыя сродкі ў поўным аб'ёме або па частках на паляпшэнне сваіх жыллёвых умоў некалькімі спосабамі.

У прыватнасці, гэта можа быць будаўніцтва або рамонт памяшкання ў складзе арганізацыі забудоўшчыкаў, на падставе дагавора па аб'екце долевага будаўніцтва, аднакватэрнага жылога дома, кватэры ў блакіраваным жылым доме падрадным спосабам. Такія грошы цяпер дазваляецца накіроўваць на набыццё жылога памяшкання, у тым ліку пабудаванага па дзяржзаказе, на капрамонт жылля, пагашэнне запазычанасці па крэдыце (у тым ліку льготным), пагашэнне пазыкі (якая выдана арганізацыяй на будаўніцтва або набыццё жылога памяшкання) і выплату працэнтаў за карыстанне ёю.

Інструкцыя ўдакладняе, што для выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на паляпшэнне жыллёвых умоў грамадзяне павінны звяртацца ў аддзяленне Беларусбанка па месцы жыхарства або адкрыцця дэпазітнага рахунку «Сямейны капітал» з адпаведнай заявай. Непасрэдна ў банку неабходна будзе прад'явіць дакументы, якія падцвярджаюць асобу і паўнамоцтвы прадстаўніка. Беларусбанк будзе пералічваць сродкі сямейнага капіталу на рахункі юрыдычных або фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў.

Сяргей КУРКАЧ. kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.