Вы тут

Замест факультатыва — паўнавартасны прадмет (+відэа)


Учора ў рэдакцыі «Звязды» адбылася «прамая лінія». На сувязі быў міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір ВАШЧАНКА. Нашы чытачы закранулі шмат тэм — ад лёсу праваднога радыё ў кантэксце грамадзянскай абароны да змен у падыходзе выкладання асноў бяспекі жыццядзейнасці ў школе.

 31-45

31-45

— Зараз АБЖ існуе ў навучальнай праграме як факультатыў. І псіхалогія вучня такая, што факультатыўны прадмет будзе адсунуты на другі план як неабавязковы, — лічыць Уладзімір Вашчанка. — Большую ўвагу ён будзе надаваць тым прадметам, па якіх адзнакі ставяць і якія спатрэбяцца пры паступленні пасля школы ў тую ці іншую навучальную ўстанову.

 

Але нават не ўсе дарослыя ведаюць, як можна абясточыць кватэру, як адшукаць у ёй пры пажары бяспечнае месца, як дзейнічаць пры ўзгаранні. Пытанні простыя, а адсутнасць канкрэтнага адказу на іх рызыкуе стаць фатальнай. Што ўжо казаць пра дзяцей, якія не маюць за плячыма жыццёвага вопыту. Менавіта таму мы і настойваем, каб у школы вярнуўся паўнавартасны, а не факультатыўны прадмет «Асновы бяспекі жыццядзейнасці».

Поўны тэкст «прамой лініі» чытайце ў адным з найбліжэйшых выпускаў рубрыкі «Жывіце ў бяспецы» на старонках газеты і на нашым сайце zvіazda.by. Валяр'ян Шкленнік

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.