Вы тут

Па новых правілах


У краіне з пачатку месяца дзейнічаюць новыя правілы перавозкі пасажыраў, багажу і грузаў чыгуначным транспартам агульнага карыстання.

Дакументам вызначаны парадак афармлення, пераафармлення і праезду па праязных дакументах (білетах), паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Так, пры пераафармленні праязнога дакумента на цягнік, што адыходзіць раней, у выпадку змяншэння кошту праезду пасажыру вяртаецца розніца ў кошце білета. Дагэтуль розніца кошту праезду ў такіх выпадках не вярталася.

З 1 жніўня афармленне абанементных білетаў «рабочага дня» будзе весціся без указання прозвішча, імя і імя па бацьку. Гэта азначае, што праязны білет будзе афармляцца без прад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу. Апроч таго, вяртанне грашовых сродкаў за нявыкарыстаныя абанементныя білеты будзе ажыццяўляцца па заяве пасажыра, без прад'яўлення дакументаў, што пацвярджаюць прычыну вяртання.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.