Вы тут

Наша залатая моладзь


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязда» расказвае пра вынікі выступлення беларускіх спартсменаў на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі, пра ўдзельнікаў 1/8 Кубка Беларусі па футболе і пра тое, хто прыме зімовыя Алімпійскія гульні ў 2022 годзе.

1. Па выніках выступлення на XІІІ Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі ў грузінскім Тбілісі нашы спартсмены заваявалі 7 медалёў: 3 залатыя і 4 бронзавыя. Пераможцамі фестывалю сталі прадстаўнікі лёгкай атлетыкі Ігар Зубко і Таццяна Рамановіч, а таксама гімнаст Ягор Шарамкоў. На трэцюю прыступку п'едэстала падымаліся нашы суайчыннікі Уладзіслаў Булахаў, Вадзім Чарнышоў, Дзмітрый Бараўкоў (усе — лёгкая атлетыка) і Ягор Кухарэнка (дзюдо).

Такім чынам, у агульнакамандным заліку зборная Беларусі заняла 14-е месца. Пераможцай стала зборная Расіі, спартсмены якой заваявалі 37 медалёў.

2. Гандбалісты маладзёжнай (U-21) зборнай Беларусі занялі 6-е месца на чэмпіянаце свету-2015, які завяршыўся ў Бразіліі. У чвэрцьфінале нашы спартсмены не змаглі перайграць аднагодак з Германіі. Падчас суцяшальнага турніру за 5-8-е месцы беларусы перамаглі каманды Іспаніі і Катара, але не змаглі давесці да такога ж поспеху матч са зборнай Швецыі.

У фінале сусветнага турніру зборная Францыі выйграла ў сапернікаў з Даніі — 26:24. У матчы за 3-е месца каманда Германіі ў дадатковы час з мінімальнай розніцай у ліку абыграла зборную Егіпта — 35:34.

3. Дэйв Льюіс працягне працаваць на пасадзе галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі. Пра тое, што паміж асацыяцыяй «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь» і канадскім спецыялістам дасягнута дамоўленасць паведаміў старшыня ФХРБ Ігар Рачкоўскі.

Таксама доўгатэрміновы кантракт падпісаны з асістэнтам галоўнага трэнера нацыянальнай хакейнай дружыны Уладзімірам Бурэ, якія адказвае за функцыянальную падрыхтоўку гульцоў.

4. Пекін прыме зімовыя Алімпійскія гульні 2022 года. У рамках 128-й сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Куала-Лумпуры адбыліся выбары сталіцы зімовай Алімпіяды 2022 года.

У галасаванні прынялі ўдзел 84 члены МАК. За заяўку Пекіна прагаласавалі 44 чалавекі, а за Алматы (Казахстан) — 40.

XXІV зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 4 па 20 лютага. Пекін стане першым горадам, які прымае ў сябе як летнюю, так і зімовую Алімпіяду. XXІX летнія Алімпійскія гульні прайшлі ў сталіцы КНР у 2008 годзе.

Таксама на 128-й сесіі МАК абраная сталіца ІІІ зімовых юнацкіх алімпійскіх гульняў, якія ў 2020 годзе пройдуць у Лазане. Швейцарскі горад выйграў барацьбу за права іх правядзення ў румынскага Брашава.

5. Сталі вядомы ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу Кубка Беларусі — 2015/16 па футболе. Пуцёўкі ў наступную стадыю турніру заваявалі мінскае «Дынама», салігорскі «Шахцёр», «Тарпеда-БелАЗ», «Славія», «Гомель», «Нёман» (Гродна), «Белшына», «Граніт» «Смаргонь», «Іслач», «Слуцк», «Нафтан», «Віцебск», «Дынама» (Брэст), «Мінск» і БАТЭ.

Вынікі матчаў 1/16:

«Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — «Орша» — 11:1; «Смалявічы-СТІ» — «Дынама» (Мінск) — 2:5; «Шахцёр» (Салігорск) — «Слонім» — 8:1; «Славія» (Мазыр) — «Баранавічы» — 2:0; «Гомель» — «Кобрын» — 4:0; «Граніт» — «Ашмяны» — 5:1; «Нёман» — «Рэчыца-2014» — 6:0; «Белшына» — «Гомельчыгункатранс» — 2:2; «Смаргонь» — «Ліда» — 3:3; «Іслач» — «Хімік» — 3:2; «Слуцк» — «Крумкачы» — 4:0; «Нафтан» (Наваполацк) — «Днепр» (Магілёў) — 3:2; «Бяроза-2010» — «Дынама» (Брэст) — 3:2; «Віцебск» — «Хваля» — 2:0; «Мінск» — «Гарадзея» — 2:0; БАТЭ — «Спартак» — 7:0.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.