Вы тут

Больш за ўсіх намалацілі на Брэстчыне


Паводле аператыўнай інфармацыі Мінсельгасхарча, беларускія аграрыі ўжо намалацілі 3 млн 144 тыс. тон збожжа. Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны амаль з 40% плошчаў (888 тыс. га з 2 млн 250 тыс. га запланаваных). Па рэгіёнах лідарам з'яўляецца Гомельшчына, дзе ўбрана больш за 73% плошчаў. Далей ідуць Брэсцкая (каля 60%), Магілёўская (40,6%), Мінская (32,8%), Гродзенская (28,2%) і Віцебская вобласці (12,8%). У сярэднім з 1 га сёлета аграрыі ўбіраюць 35,4 ц збожжа, што на 4,4 ц менш за леташні паказчык. Самая высокая ўраджайнасць сёння ў Гродзенскай вобласці — 48,1 ц/га (супраць 49,7 ц/га ў 2014 годзе), у Брэсцкай вобласці з 1 га ўбіраюць 40,7 ц збожжа (у 2014-м — 42,1). Вышэйшая за ўзровень мінулага года ўраджайнасць па-ранейшаму толькі ў Віцебскай вобласці, дзе з 1 га ўбіраюць 31,6 ц супраць 30,1 ц у 2014-м.

Нагадаем, што сёлета пяць абласцей Беларусі плануюць сабраць як мінімум па 1 млн т збожжа.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.