Хрышчэнне


Хрышчэнне дзіцяці: выбар дня.

* Пахрысціць дзіця стараліся да 40 дзён пасля яго нараджэння. Гэта было абумоўлена тым, што дзіцяці жадалі як мага хутчэй даць імя і разам з імем — святога-ахоўніка. Акрамя гэтага, згодна з царкоўнай традыцыяй, на 40-вы дзень пасля родаў выконваецца абрад уцаркаўлення маці і яе дзіцяці (справа ў тым, што пасля родаў жанчына 40 дзён не мела права заходзіць у храм).

* Вялікім грахом у народзе лічылася смерць няхрышчанага дзіцяці. Таму, калі немаўлятка нараджалася хворым і было відаць, што яно хутка памрэ, вядомы факты, што бабка-павітуха сама хрысціла нованароджанага.

* Нашы разумныя продкі для хрышчэння стараліся выбраць самы спрыяльны дзень. Хрысціць дзіця можна ў любы дзень. Але звычайна хрысцілі ў нядзелю — самы светлы і святы дзень тыдня, а яшчэ лепш — у дзень якога-небудзь царкоўнага свята. Так, лічылася, калі пахрысціць дзіця на Вадохрышча, у яго будзе шчаслівы лёс. Але асцерагаліся хрысціць у святы, звязаныя са смерцю, напрыклад 28 жніўня, на Успенне Багародзіцы.

* Пры выбары дня хрышчэння дзіцяці абавязкова ўлічвалі перыяд росту Месяца (маладзік), які аказваў станоўчы ўплыў на далейшы лёс дзіцяці.

* У кожнай хаце абавязкова быў спіс неспрыяльных або «чорных» дзён. У такія дні асцерагаліся выконваць абрад хрышчэння.

* Акрамя гэтага, неабходна было ўлічваць структуру пастоў — адна- і шматдзённых.

* Блізнят ці двайнят стараліся пахрысціць у розныя дні, кожнаму выбіралі сваю пару хросных бацькоў.

* У дзень хрэсьбін бацькам і самым блізкім родным дзіцяці неабходна было пазбягаць шыць, вязаць, прасці, ткаць, секчы дровы, капаць зямлю, забіваць свойскую жывёлу і г.д. Любыя хатнія справы трэба было зрабіць загадзя ці па магчымасці адкласці на другі дзень. Недапушчальнымі былі ніякія сваркі паміж роднымі нованароджнага.

* У гэты дзень добра было бацькам пералічыць усе грошы, якія былі ў хаце, каб дзіцё было багатым; частаваць людзей пірагамі, але ні ў якім разе не блінцамі (таму што яны лічацца асноўным атрыбутам жалобнага стала).

Янка Крук, Аксана Катовіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.