Вы тут

Карнавал па-берасцейску


Свой 996-ты дзень нараджэння Брэст адзначыў ярка і крэатыўна.

Так, упершыню ў горадзе над Бугам прайшоў сапраўдны карнавал. У святочным шэсці прынялі ўдзел усе ахвотныя. «Сёлета мы распачалі новую традыцыю — правядзенне Берасцейскага карнавала. У будучыні плануем надаць яму нацыянальную афарбоўку. Гэта можа стаць нашай турыстычнай фішкай», — адзначыў старшыня Брэсцкага гарвыканкама. Аляксандр Рагачук павіншаваў берасцейцаў са святам і адзначыў, што зусім трохі засталося да міленіуму абласнога цэнтра. «Трэба прыкласці максімум намаганняў, каб наш горад стаў больш камфортным, утульным, еўрапейскім».

3_34

З Днём горада Брэст прыехалі павіншаваць дэлегацыі 20 гарадоў-пабрацімаў з Расіі, Украіны, Польшчы, Славакіі, Грузіі, Францыі, Латвіі. Са сваімі партнёрамі абласны цэнтр падтрымлівае адносіны не на паперы, а з дапамогай эканамічных і сацыяльных праектаў. «Асаблівы акцэнт мы зараз робім на супрацоўніцтве з грузінскім Батумі, ёсць вялікія рэзервы для нашага ўзаемадзеяння. З польскімі калегамі ажыццяўляем шмат праектаў у рамках праграмы «Еўрарэгіён «Буг». Ёсць таксама канкрэтныя планы па працы з Іжэўскам, Петразаводскам», — падкрэсліў старшыня Брэсцкага гарвыканкама.

[caption id="attachment_94548" align="alignnone" width="600"]3-35 Аляксандр Рагачук: «Берасцейскі карнавал плануем праводзіць штогод у Дзень горада».[/caption]

Святочныя гулянні разгарнуліся на шматлікіх пляцоўках, цэнтрам якіх стала пешаходная вуліца Савецкая. Арганізатары падрыхтавалі для гараджан забавы на любы густ і ўзрост. Вуліца была падзелена на некалькі кварталаў. Напрыклад, гледачы воінскага квартала маглі атрымаць асалоду ад ваенна-спартыўных шоу для сапраўдных мужчын. У дзіцячым квартале «Горад будучыні» маленькіх жыхароў Брэста чакалі гульні, конкурсы, віктарыны.

Яшчэ адной запамінальнай фішкай свята горада стаў велапарад на шпільках. Па вуліцах Брэста праехалі больш за 200 прадстаўніц прыгожага полу. Прычым мерапрыемства атрымала статус міжнароднага, паколькі да гараджанак далучыліся і жыхаркі польскага Любліна. Удзельніцы ўпрыгожылі сябе і свае веласіпеды жывымі і штучнымі кветкамі, зробленымі з паперы, пацерак, паветраных шароў. Праехаўшы па галоўных вуліцах Брэста, дзяўчаты фінішавалі на набярэжнай ракі Мухавец. Там для іх была арганізавана забаўляльная праграма з майстар-класамі, вясёлымі конкурсамі і гульнямі. Самых крэатыўных чакалі падарункі. Завяршылася акцыя святочным чаяваннем на цеплаходзе.

3-33

Між тым Брэст не збіраецца адпачываць пасля Дня горада: актыўна рыхтуецца да папулярнага міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая вежа», які пройдзе з 11 па 19 верасня. У 20-м па ліку тэатральным форуме прымуць удзел калектывы з 15 краін, у тым ліку з Балгарыі, Германіі, Ізраіля, Таджыкістана, Туніса, Чэхіі. Гледачы ўбачаць 25 драматычных, лялечных, музычных, вулічных і пластычных спектакляў на рускай, беларускай, а таксама на балгарскай, англійскай, літоўскай, туніскай, украінскай мовах з перакладам. Не прапусціце!

Надзея ПАЎЛАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.