Вы тут

Сучасны чып выціскае звычайны “пластык”


Праз паўтара гады айчынная фінансавая сістэма будзе эмітаваць толькі чыпованыя банкаўскія карткі.

Вядома, што беларускія банкі перайшлі на выпуск чыпованых картак ужо з першых дзён ліпеня. Паступова такі новы пластык заменіць на рынку Беларусі больш звыклыя карткі з магнітнай паласой. Якія перавагі ў чыпованыя картак, у колькі абыйдзецца БЕЛКАРТ пераход на новую сістэму і з чым ён звязаны? На гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнту “Звязды” адказвае выконваючы абавязкі дырэктара таварыства “Плацежная сістэма БЕЛКАРТ" Уладзімір Гусараў.

Нягледзячы на ​​тое, што на картках нацыянальнай плацежнай сістэмы для разлікаў унутры краіны чып павінен з'явіцца толькі з 1 студзеня 2017 года, ужо гэтым летам усе беларускія банкі пачалі выпуск чыпованых банкаўскіх картак міжнародных плацежных сістэм. На падставе іх першага вопыту эмісіі можна сказаць, што гэты праект патрабуе сур'ёзных інвестыцый – як з боку дзяржаўнага, так і з боку прыватнага банкаўскага сектару.

Спецыяліст адзначыў, што, напрыклад, адна картка з чыпам ў сярэднім абыходзіцца на 30-50 цэнтаў даражэй карткі з магнітнай паласой. Калі казаць пра БЕЛКАРТ, дзе колькасць актыўных картак дасягнула 5,2 млн, што складае каля 42% нацыянальнага картачнага партфеля, то нашай нацыянальнай плацёжнай сістэме на замену ўсіх магнітных картак на карткі з мікрапрацэсарам спатрэбіцца каля 3 млн долараў. І гэта толькі на этапе нарыхтоўкі банкаўскіх картак.

Другім важным этапам стане заказ або распрацоўка ўласнай аперацыйнай сістэмы і адпаведнага плацежнага прыкладання для ўстаноўкі на чыпованыя карткі. Акрамя таго, спатрэбіцца пэўная мадэрнізацыя праграмнага забеспячэння ўсіх перыферыйных банкаўскіх прылад. Такім чынам, бізнэсу таксама прыйдзецца ўзяць на сябе частку выдаткаў па мадэрнізацыю праграмнага забеспячэння, POS-тэрміналаў, касавага абсталявання і кіёскаў самаабслугоўвання.

Што тычыцца пераваг новых картак, то да іх можна аднесці больш высокую ступень абароненасці ад узлому, а таксама дадатковыя магчымасці для бізнесу на аснове прыкладанняў, якія распрацаваны банкамі-эмітэнтамі. Гэта дазволіць значна пашырыць асартымент плацёжных паслуг для кліентаў. “Напрыклад, сёння некаторыя з нашых банкаў-партнёраў, пры выкарыстанні максімальных магчымасцяў чыпованых картак, прадастаўляюць сваім кліентам больш шырокі спектр паслуг, якія звязаны з купляй тавараў, дзе прадугледжаны зніжкі і бонусы. Думаю, гэты інструмент дапаможа беларускаму бізнесу больш канкурэнтна працаваць на нацыянальным рынку рознічных банкаўскіх паслуг”, -- растлумачыў сваю пазіцыю  Уладзімір Гусараў.

Суразмоўца падкрэсліў, што чыпавая тэхналогія далёка не бясплатная, а значыць, кошт выпуску і абслугоўвання такой карты запатрабуе сур’ёзных інвестыцый. У Беларусі ўвесь картачны партфель ацэньваецца ў 12,5 млн картак, з іх 5,2 млн прыпадае на БЕЛКАРТ. Адначасова перавесці такі аб'ём “пластыка” на чыпавую тэхналогію дарагое задавальненне, у першую чаргу, для банкаў. “Менавіта таму карткі БелКарт цалкам пяройдуць на чып не раней 2019-2020 года”, -- паведаміў спецыяліст.  Цяпер карткі нацыянальнай плацёжнай сістэмы з магнітнай паласой прадугледжваюць увод пін-кода пры любой транзакцыі і з'яўляюцца найбольш абароненым плацёжным інструментам фінансавых аперацый ўнутры краіны. “Аднак, паколькі, справа тычыцца зручнасці і бяспекі нашых кліентаў, а таксама іміджу нацыянальнай плацёжнай сістэмы, то перавод картак БЕЛКАРТ на чып мы збіраемся ажыццявіць ва ўстаноўленыя тэрміны”, -- паведаміў Уладзімір Гусараў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».