Вы тут

У Мінску статус бежанца прадастаўлены 344 іншаземцам


344 замежныя грамадзяніны і асобы без грамадзянства (АБГ) у сталіцы маюць статус бежанца ў Рэспубліцы Беларусь, паведаміла начальнік аддзела ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Алена Мядзведзева.

З іх 304 — грамадзяне Афганістана, 13 — Грузіі, 8 — Эфіопіі, па 5 — Ірана і Таджыкістана, 4 — АБГ з Сірыі, 3 — з Палесціны, па 1 — з Ліберыі і Самалі. У тым ліку сёлета статус бежанца нададзены 3 дзецям, якія нарадзіліся ў сем'ях грамадзян Афганістана, прызнаных бежанцамі.

У першым паўгоддзі ў адпаведнасці з Законам «Аб прадастаўленні замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства статусу бежанца, дадатковай і часовай абароны ў Рэспубліцы Беларусь» 172 замежнікі звярнуліся ва ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама з хадайніцтвамі аб прадастаўленні ім абароны. Сярод тых, хто звярнуўся, — грамадзяне Сірыі, Афганістана, Украіны, Ірана, Емена, Лівіі, Ганы і іншых дзяржаў. У Мінску статус дадатковай абароны маюць 208 замежнікаў (грамадзяне Сірыі, Лівіі, Украіны, Афганістана).

За 6 месяцаў упраўленне па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама разгледзела 3480 (+ 1235, або 48% да аналагічнага перыяду мінулага года) заяў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў аб афармленні замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства спецыяльных дазволаў на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь. Выдадзена 8649 спецдазволаў (за такі ж час 2014 г. — 9524), адмоўлена 759 замежнікам. У сувязі са спыненнем мігрантамі працоўных адносін з беларускімі наймальнікамі анулявана 8296 спецыяльных дазволаў.

Любоў ЯГОРАНКАВА,

«Мінск—Навіны»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.