Вы тут

Вытворчасці з новымі магчымасцямі


Важныя дагаворы аб супрацоўніцтве падпісаны па выніках Дзён Гомельскай вобласці на сусветнай выставе «ЭКСПА-2015» у Мілане.

Прэс-сакратар Гомельскага аблвыканкама Вольга Рабікава паведаміла, што ў рэгіёне могуць з'явіцца прынцыпова новыя вытворчасці, якія дазволяць перапрацоўваць прадукцыю па найноўшых тэхналогіях, каб рэалізоўваць яе ў тым ліку на еўразійскай прасторы.

У прыватнасці, Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат дамовіўся з MІR Іtalіa па бясплёначным пакаванні сыроў (такога ў Беларусі пакуль няма). Плануе наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва з італьянскімі партнёрамі і Гомельскі тлушчавы камбінат: будзе закупляць аліўкавы алей і разліваць пад уласнай гандлёвай маркай для рэалізацыі на ўнутраным рынку. Пад гандлёвай маркай пастаўшчыка — для рэалізацыі на вонкавых рынках. Таксама падпісаны дагавор аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта італьянскай кампаніі DrіllmecS.p.A. на тэрыторыі СЭЗ «Гомель-Ратон» (з аб'ёмам інвестыцый да 2020 года — $1,8 млн).

У склад дэлегацыі, якую ўзначальваў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Дворнік, увайшлі прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дзелавых колаў, кіраўнікі прадпрыемстваў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.