Вы тут

Як жывёлу накорміш — так ад яе і атрымаеш


Толькі на дзвюх з сямнаццаці малочнатаварных ферм, пабудаваных згодна з указам кіраўніка дзяржавы № 332, атрымліваюць ад кароў па 7000 кілаграмаў малака ў год, што было прадугледжана праектамі. Гэта зазначае Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

Летась на 17 з 57 ферм, што пабудаваны ў 2010-2012 гадах у рамках рэспубліканскай праграмы развіцця малочнай галіны, надаілі ад каровы менш, чым у сярэднім па раёнах. Яшчэ горшыя паказчыкі на рэканструяваных малочнатаварных фермах — больш за палову з іх не дасягае сярэднераённых паказчыкаў. Прычым такая сітуацыя не палепшылася і сёлета.

Па ацэнках Камітэта дзяржкантролю, асноўная прычына нізкай прадукцыйнасці дойнага статку — у недасканаласці кармавой базы, парушэнні тэхналагічных рэжымаў вытворчасці кармоў патрэбнай структуры і якасці, як вынік — дэфіцыт і незбалансаванасць рацыёнаў. Новая ферма не дапаможа, калі жывёла не харчуецца так, як трэба.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchik@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.