Вы тут

Па пры­ступ­ках гіс­то­рыі


Ка­лек­цыя слуц­кіх па­ясоў і іх фраг­мен­таў На­цы­я­наль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь упер­шы­ню экс­па­ну­ец­ца ў поў­ным аб'­ёме.

5-20

Іх мож­на ўба­чыць, а так­са­ма да­ве­дац­ца пра тое, што зна­чаць па­ясы па ты­пу слуц­кіх, у рам­ках вы­ста­вач­на­га пра­ек­та «Вя­лі­кая прэ­зен­та­цыя му­зей­ных рэ­лік­вій: 79 пры­сту­пак углыб гіс­то­рыі». Пра­ект ці­ка­вы тым, што дае маг­чы­масць па­гля­дзець на асоб­ныя экс­па­на­ты На­цы­я­наль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея як на ад­мет­ныя рэ­лік­віі, а праз іх ад­чуць і зра­зу­мець час, які паў­плы­ваў на раз­віц­цё і лёс на­шай кра­і­ны. У прын­цы­пе ўсё, што тра­пі­ла ў фон­ды му­зея, і ёсць рэ­лік­віі, але для вы­ста­вы вы­бра­лі больш за 1000 экс­па­на­таў з 20 ка­лек­цый му­зея.

Штурш­ком для ар­га­ні­за­цыі гэ­тай вы­ста­вы ста­ла вы­дан­не аль­бо­ма «На­цы­я­наль­ны гіс­та­рыч­ны му­зей Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь», дзе па­зна­ча­ны і па­ка­за­ны са­мыя ці­ка­выя каш­тоў­нас­ці му­зея і кра­і­ны. Але вы­ста­ва ні­бы­та ўдак­лад­няе вы­дан­не, якое, на жаль, не маг­ло ад­люст­ра­ваць усё ба­гац­це. На ёй мож­на па­ба­чыць прад­ме­ты, якіх ня­ма ў кні­зе. Пры­чым боль­шасць экс­па­на­таў вый­шлі са схо­ві­шчаў і дэ­ман­стру­юц­ца ўпер­шы­ню.

На­прык­лад, ці ве­да­е­це вы, як вы­гля­даў па­тэнт на па­цвер­джан­не шля­хец­кай год­нас­ці? А ці ўяў­ля­е­це са­бе бо­ны — гра­шо­выя зна­кі ча­соў паў­стан­ня пад кі­раў­ніц­твам Та­дэ­ву­ша Кас­цюш­кі? І на­огул, якія гро­шы за­ха­ва­ла на­ша скарб­ні­ца-зям­ля? А між ін­шым бы­лі зной­дзе­ныя на на­шай тэ­ры­то­рыі на­ват ан­тыч­ныя ма­не­ты. Не дзі­ва, та­му што на­ват з даў­ніх ча­соў на­ша зям­ля не раз­ві­ва­ла­ся ада­рва­на ад ін­ша­га све­ту, ад­чу­ва­ла ўплы­вы ін­шых куль­тур. І гэ­тая плынь так­са­ма ад­люст­ра­ва­на: вось му­суль­ман­скі па­ха­валь­ны су­вой да­ла­вар, рус­кія ка­кош­ні­кі кан­ца XVІІІ—ХІХ ста­год­дзяў, ман­да­лі­на ра­бо­ты італь­ян­скіх май­строў ХІХ ста­год­дзя. Га­дзін­ні­кі, ме­да­лі, прад­ме­ты мэб­лі, ста­ра­дру­ка­ва­ныя кні­гі, аб­ра­зы бе­ла­рус­кай шко­лы іка­на­пі­су, фо­та і кар­ты, па­вод­ле якіх мож­на мер­ка­ваць, як жы­лі лю­дзі, што бы­ло для іх каш­тоў­ным, якой яны ба­чы­лі сваю кра­і­ну.

Вы­ста­ва дасць маг­чы­масць зра­зу­мець, якое ба­гац­це ай­чын­най куль­ту­ры за­хоў­ва­юць на­шы му­зеі, і, мо­жа быць, пад­штурх­не ка­гось­ці да больш глы­бо­ка­га вы­ву­чэн­ня гіс­то­рыі. Не­здар­ма і наз­ва та­кая: 79 пры­сту­пак углыб гіс­то­рыі мы пра­хо­дзім ні­бы­та з гі­да­мі (ты­мі, хто скла­даў экс­па­зі­цыю), але мож­на іс­ці і да­лей, за­глыб­ляц­ца ў мі­ну­лае ўжо са­ма­стой­на. Ад­лік пай­шоў.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.