Вы тут

Дастойна прадставіць краіну


Другі Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адбудзецца ў Сочы 17-18 верасня гэтага года. На выстаўцы прамысловай прадукцыі, якую зладзяць у межах мерапрыемства, наша краіна плануе максімальна выйгрышна прадставіць сваю прадукцыю і заключыць як мага болей новых кантрактаў. Пра гэта паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас селектарнай нарады з прадстаўнікамі рэгіёнаў, міністэрстваў і ведамстваў. На ёй абмеркавалі пытанні, якія тычацца падпісання пагаднення аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве, заключэння кантрактаў і дагавораў, арганізацыі выставы прамысловай прадукцыі, а таксама кірмашу-продажу беларускіх тавараў.

Безимени-9

«Беларусі даецца ўнікальны шанц сур'ёзна прадэманстраваць дасягненні, якія маюцца ў нас у рэальным сектары эканомікі, у сектары паслуг і, безумоўна, заключыць новыя пагадненні і кантракты», — сказаў старшыня верхняй палаты беларускага парламента. Па яго словах, такую ж задачу паставіў і Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым сенатар падкрэсліў, што заключэнне новых кантрактаў — гэта развіццё экспарту, ад якога наўпрост «залежыць не толькі дабрабыт прадпрыемстваў, але і становішча спраў на фінансавым рынку краіны ўвогуле».

Між тым да форуму засталося не так шмат часу — усяго каля месяца. «Праграма ўжо маецца, канцэпцыі ўсіх мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца ў рамках гэтага форуму, таксама вызначаны: і па працы ў секцыях, і па пленарных пасяджэннях, і па правядзенні выставы і кірмашу», — патлумачыў Міхаіл Мясніковіч. Дарэчы, праграма форуму, распрацаваная арганізацыйным камітэтам, ужо ўзгоднена. З беларускага боку камітэт узначальвае намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Русецкі.

Па словах Міхаіла Мятлікава, старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, у выстаўцы прамысловай прадукцыі плануюць удзельнічаць каля 77 беларускіх прадпрыемстваў. Яна размесціцца на Сочынскай алімпійскай пляцоўцы. Агульная закрытая выставачная плошча складзе каля 800 кв. м, а перад выставачнай залай арганізуюць адкрытую пляцоўку — каля 2500 кв. м. На апошняй будзе прадстаўлена беларускае машынабудаванне, у тым ліку прадукцыя БелАЗ, МАЗ, МТЗ, Амкадор, а таксама іншых прадпрыемстваў. «Прадстаўнікі расійскіх рэгіёнаў змогуць азнаёміцца з гэтай прадукцыяй, сесці за руль, праверыць тэхніку ў дзеянні», — дадаў Міхаіл Мятлікаў.

Таксама падчас форуму асобна будзе абмяркоўвацца ўзаемадзеянне дзяржаў у рамках ЕАЭС і Саюзнай дзяржавы. Адначасова з выставай у Сочы пройдзе таксама кірмаш-продаж беларускіх тавараў, дзе будуць прадстаўлены як прадукты харчавання айчынных вытворцаў, так і беларускія тэкстыль, абутак ды іншае.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Фото: www.trend.az

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».