Вы тут

За наўмысныя «хітрыкі» пакараюць рублём


Прадугледжваецца фінансавая адказнасць членаў органаў кіравання гаспадарчых таварыстваў за няправільныя рашэнні.

zakon-o-voennyh-sudah-rf

У сваім каментарыі да Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях гаспадарчых таварыстваў» намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка адзначыў, што гэты дакумент прадугледжвае новыя меры па абароне інвестараў. Рэалізацыя нормаў гэтага закона будзе спрыяць павышэнню рэйтынгу Беларусі ў справаздачы Сусветнага банка «Вядзенне бізнесу» па паказчыку «Абарона інвестараў».

Беларусь працягвае працу па ўваходжанні ў 30-ку краін з найбольш спрыяльнымі ўмовамі вядзення бізнесу. «Мы робім крокі ў гэтым напрамку, і яны павінны быць лагічнымі. Цяперашнія змены ў заканадаўстве аб гаспадарчых таварыствах якраз дазваляюць бізнес-супольнасці, інвестару быць больш абароненым», — удакладніў Аляксандр Ярашэнка. А яшчэ ён упэўнены, што адна з задач новага закона — павысіць узровень абароны інтарэсаў акцыянераў, у тым ліку з дапамогай рэкамендаваных Сусветным банкам методык.

Менавіта для гэтага больш дэталёва вызначаны прынцыпы і патрабаванні да дзейнасці членаў органаў кіравання гаспадарчага таварыства, а таксама замацаваны наступствы прычынення таварыству страт у выніку прынятых імі рашэнняў. Тут Аляксандр Ярашэнка звярнуў увагу, што ў новым законе вызначаны безумоўны абавязак членаў органаў кіравання па кампенсацыі страт. Пры гэтым ад адказнасці вызваляюцца члены органаў кіравання, якія галасавалі супраць прыняцця рашэння, што пацягнула страты, альбо адсутнічалі па ўважлівай прычыне і не ўдзельнічалі ў галасаванні. Калі ж будзе даказана, што тыя, хто галасаваў за рашэнне, якое пасля нанесла шкоду, дзейнічалі добрасумленна і не пераследавалі ўласнай выгады, то яны таксама будуць вызваленыя ад адказнасці. Зразумела, што прыняцце любога важнага рашэння нясе ў сабе камерцыйныя рызыкі, і ў кіраўніка павінна быць права на гэтую рызыку. Аднак, «калі ж у судзе будзе даказана, што гэтая рызыка была не проста рызыкай камерцыйнай дзейнасці, а ў гэтым рашэнні былі зацікаўлены афіляваныя асобы, якія пераследвалі свае інтарэсы, то членам органаў кіравання таварыства прыйдзецца несці адказнасць».

Асноўныя палажэнні закона ўступяць у сілу 26 студзеня 2016 года. Прадстаўнік МІнэканомікі звярнуў увагу на тое, што дакумент не патрабуе тэрміновага прывядзення статутаў гаспадарчых таварыстваў у адпаведнасць з яго палажэннямі. Такія карэкціроўкі ў свае статуты таварыствы змогуць унесці ў планавым парадку.

Сяргей КУРКАЧ. kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.