Вы тут

Вялікі «+»


Калі ваш адпачынак у гарачых краінах яшчэ толькі наперадзе, не забудзьце падумаць аб захаванні здароўя. Каб не сапсаваць прыемныя ўражанні, у першую чаргу варта праясніць, якія інфекцыйныя захворванні захоўваюць актуальнасць для той ці іншай экзатычнай краіны. Такая інфармацыя ёсць у любой паліклініцы. Што да агульных рэкамендацый, то вы іх добра ведаеце. Хоць не лішне будзе прыгадаць іх, пакуль сядзіце на чамаданах.

4_2

«Спёка, высокая тэмпература паветра — ці то на адкрытай мясцовасці, ці то ў памяшканні — можа негатыўна адбіцца на стане здароўя, у першую чаргу, пажылых і дзяцей. Здароўе можа рэзка пагоршыцца і па прычыне абвастрэння хранічных захворванняў», — кажа валеолаг 13-й гарадской паліклінікі г. Мінска Людміла СЛЫШКІНА.

Што рабіць?

1. Абмежаваць знаходжанне пад адкрытым сонцам з 13.00 да 16.00.

2. Знізіць фізічныя нагрузкі.

3. Пастаянна праветрываць усе памяшканні, карыстацца вентылятарам або кандыцыянерам.

4. Змяніць лад харчавання. Ежа павінна быць менш каларыйнай, нятлустай; менш мяса, больш рыбы, садавіны і агародніны (ужыванне цяжкай ежы выклікае павышэнне тэмпературы цела і ўзмацняе потааддзяленне).

5. Каб прадухіліць абязводжванне, трэба павялічыць ужыванне вады, чаю, морсу, адвараў з сухафруктаў і пазбягаць газіраваных салодкіх напояў. Калі ў вас ёсць захворванні нырак або сардэчна-сасудзістай сістэмы, трымайцеся такога пітнога рэжыму, які рэкамендаваў урач.

6. Не рэкамендуецца ўжываць алкаголь (ён узмацняе надыход цеплавога ўдару, паколькі парушае тэрмарэгуляцыю арганізма).

7. Цягам дня прымаць халаднаваты душ.

І яшчэ...

* Карыстайцеся тымі касметычнымі сродкамі і крэмамі, якія не перашкаджаюць нармальнаму функцыянаванню скурнага покрыва і валодаюць сонцаахоўным эфектам.

* Паездкі за рулём або ў грамадскім транспарце лепш планаваць на раніцу ці вечар (каб не справакаваць галавакружэнне і страту прытомнасці).

* Купайцеся толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах.

Святлана БАРЫСЕНКА

Фота: liniyagizni.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.