Вы тут

Празрыста i сумленна пройдуць прэзiдэнцкiя выбары ў краiне


Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявiў учора ў iнтэрв'ю недзяржаўным СМI, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

5-42

Як адзначыў беларускi лiдар, самы галоўны абавязак Прэзiдэнта — забеспячэнне бяспекi грамадства i дзяржавы. «Калi сюды прыйдуць з мячом, ад мяча i загiнуць. У гэтым самы галоўны абавязак Прэзiдэнта Беларусi. Вы мяне часта крытыкуеце, пачынаючы ад рабочых месц, зарплат i гэтак далей, забываючы аб тым, што ў тым лiку i вы павiнны гэтым займацца. Перш за ўсё грамадзянiн павiнен сам аб сабе паклапацiцца, каб сям'ю накармiць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але самы галоўны абавязак Прэзiдэнта — гэта бяспека грамадства i дзяржавы. Гэта галоўнае. Можна месяц, два або тры не атрымлiваць зарплату, i народ табе гэта даруе, але калi ты здасi суверэнiтэт i незалежнасць дзяржавы, гэтага народ нiколi не даруе i не забудзе», — дадаў Прэзiдэнт.

Зараз у краiне праходзiць чарговая перадвыбарная прэзiдэнцкая кампанiя. Прэзiдэнт Беларусi ў гэтай сувязi заявiў, што яна пройдзе празрыста i сумленна. Кiраўнiк дзяржавы расказаў, што на розных нарадах на тэму арганiзацыi выбараў ён заўсёды патрабуе не ствараць нiякiх перашкод для дзеянняў iнiцыятыўных груп iншых патэнцыяльных кандыдатаў у прэзiдэнты. «Я кажу: не чапайце, няхай збiраюць подпiсы, дзе хочуць. Галоўнае, каб боек не было. Хоць правiлы ўстаноўлены строгiя, — адзначыў Прэзiдэнт. — Не трэба нiкога хапаць, нават калi яны дзесьцi там неяк зачапiлi гэтыя правiлы. Не думаю, што вы можаце мяне i ўладу ў нечым папракнуць, што не створаны аднолькавыя ўмовы».

Кiраўнiк дзяржавы таксама падкрэслiў, што нi ў якiм разе не зацiкаўлены ў тым, каб патэнцыяльныя канкурэнты сышлi з дыстанцыi. «Вы што, хочаце сказаць, што я за тое, каб менш было кандыдатаў у прэзiдэнты? Напэўна, зыходзячы з маiх пазiцый, — адваротнае. Таму я нi ў якiм разе не тармажу гэты працэс. Няхай збiраюць подпiсы, няхай iдуць i пакажуць, чаго яны вартыя», — сказаў Прэзiдэнт.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што асобныя прэтэндэнты нават не зацiкаўлены ў рэальнай перадвыбарнай барацьбе. «Самае лепшае для тых, хто цяпер прыйшоў змагацца з Лукашэнкам, — адысцi ад гэтай барацьбы.

Яны не хочуць быць кандыдатамi ў прэзiдэнты. Некаторыя асобы мяне здзiўляюць. Ну, увязалiся ў гэту гонку, чаго цяпер шукаеце падставу выскачыць з яе. I гэта падаецца пад такiм вуглом, каб потым Лукашэнку i ўладу абвiнавацiць, што гэта яны стварылi перашкоды. А мы не ствараем, каб нас не папракнулi», — сказаў беларускi лiдар.

«У нас выбарчае заканадаўства нармальнае, не горшае, чым у iншых. I вы будзеце мець магчымасць i сачыць за падлiкам галасоў, i прысутнiчаць на выбарчых участках, i атрымаеце ўсю iнфармацыю аб гэтых выбарах. Я магу гарантаваць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

За год-два зарплаты ў доларавым эквiваленце вернуцца на дакрызiсны ўзровень

Перайшоўшы да эканамiчнага блоку пытанняў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Мне вельмi хацелася б, асаблiва ў гэты перыяд, каб у нас зарплата была вышэйшая. Але сiтуацыя складваецца, перш за ўсё па аб'ектыўных прычынах, такiм чынам, што мы гэту зарплату на высокiм узроўнi трымаць не можам. Тым больш, мы яе строга прывязалi да прадукцыйнасцi працы. Няма вытворчасцi, рэалiзацыi або ёсць у малых аб'ёмах — такая i зарплата. Грошы друкаваць мы не будзем. Таму такая склалася сiтуацыя», — заявiў Прэзiдэнт.

«I тое, што вы гаворыце, што вось я абяцаў зарплату... Так, абяцаў $500. I мы яе пераўзыходзiлi значна. Цяпер крыху нiжэй. Але я ўпэўнены, што лiтаральна на працягу 1-2 гадоў мы перасягнём гэту зарплату, мы вернемся на той узровень зарплат, якi ў нас быў учора. Гэта я вам магу дакладна абяцаць. Нават калi будзе сiтуацыя на нашых традыцыйных рынках такая, як цяпер, або пагаршацца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у Беларусi цяпер вельмi сур'ёзна займаюцца развiццём гандлю з некалькiмi дзясяткамi краiн так званай далёкай дугi. «Мы абавязкова вырвемся з той сiтуацыi, у якую трапiлi, — сказаў беларускi лiдар. — Упэўнены, што з нашымi дамоўленасцямi з Кiтаем, Пакiстанам, Iндыяй i iншымi дзяржавамi, дзе патрэбна наша прадукцыя, мы вырвемся».

Гаворачы аб выплатах па знешнiх даўгах, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што адпаведныя сродкi прадугледжаны ў бюджэце. «Мы гэтыя грошы знойдзем, збяром i выплацiм», — сказаў ён.

«Ва Уфе з членамi ўрада, якiя гэтым пытаннем займаюцца, мы далi сабе клятву (я не гаварыў аб гэтым раней): мы за пяць гадоў вырашым праблему даўгоў i на працягу пяцi гадоў плануем, разлiчыўшыся па даўгах, абыходзiцца без пазык», — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у Беларусi ўжо не трэба ў вялiкiх аб'ёмах штосьцi рабiць у эканомiцы, у тым лiку для мадэрнiзацыi прадпрыемстваў, як раней. «Мы будзем рабiць гэта больш спакойна, не пазычаючы вялiкiя сродкi. Я не бачу тут праблем. Гэтыя грошы не праядалiся. Мы iх патрацiлi на мадэрнiзацыю прадпрыемстваў», — заўважыў Прэзiдэнт Беларусi.

Ён, дарэчы, адзначыў, што дзяржава не будзе штучна падтрымлiваць курс нацыянальнай валюты. Прэзiдэнт падкрэслiў, што неабходнасць 30-працэнтнай дэвальвацыi нацыянальнай валюты ўзнiкла ў першую чаргу па знешнiх прычынах. Да гэтага аналагiчныя працэсы адбылiся ў Расii, Казахстане, Украiне. «Гэта нашы асноўныя рынкi, куды мы прадаём прадукцыю. Мы не маглi трымаць нават па гэтых прычынах, — адзначыў Прэзiдэнт. — I не стрымлiваем цяпер. Вы гэта ведаеце. Абсалютна нiдзе. Нiякiх iнтэрвенцый Нацыянальнага банка. Як складваецца, так i складваецца цана нашай нацыянальнай валюты. I так будзе заўсёды. У гэта вы можаце паверыць, таму што ў нас няма лiшнiх грошай i ЗВР, каб падтрымлiваць моцную валюту».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што адначасова ў краiне вельмi актыўна ўзялiся за цэнаўтварэнне. «Гэта значыць мы, ведаючы, што не можам вельмi сур'ёзна павысiць заработную плату, i каб яна была высокая ў доларах, пачалi стрымлiваць цэны. Па ЖКГ мы нават адмовiлiся ад штогадовага пяцiдоларавага павышэння. I па многiх пазiцыях, дзе дзяржава рэгулюе цэны, мы iх замарозiлi фактычна», — сказаў беларускi лiдар.

«Мы жывём у сваёй дзяржаве»

«Сёння мы рэальна можам гаварыць аб незалежнасцi, — адзначыў Прэзiдэнт. — Не таму, што мяне насцярожвае, як вы часта пiшаце: Расiя, Пуцiн, сувязi з украiнскiмi падзеямi. Я абсалютна сумленна не разглядаю будучыню з гэтага пункту гледжання».

«Хоць аднойчы адкрыта сказаў: «Мы порах трымаем заўсёды сухiм». Не важна, хто зробiць замах на наш суверэнiтэт i незалежнасць. Але, я яшчэ раз падкрэслiваю, з Расiяй мы будзем ваяваць толькi тады, калi мы самi развяжам гэту вайну. Нiколi Расiя не будзе ваяваць з Беларуссю», — падкрэслiў беларускi лiдар. «Па-першае, гэта не трэба. Няма гэтых прычын. Па-другое, гэта не проста контрпрадукцыйна, гэта будзе катастрофа для самой Расii. Ды i вы ў гэта не верыце», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. «Нi па якiх крытэрыях, параметрах, напрамках Расiя сёння нават не разглядае пытанне пазбаўлення нас суверэнiтэту i незалежнасцi. Тым больш, з той палiтыкай, якую мы праводзiм. Беларусь засталася адзiным сумленным, прыстойным i надзейным саюзнiкам Расiйскай Федэрацыi», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы таксама выказаў сваё меркаванне адносна тэзiса «Рускi свет». «Цяпер амаль знiк гэты тэрмiн i тэзiс са СМI, у тым лiку Расii. Думаю, там пачулi маё крытычнае пытанне i знялi гэта з парадку дня. Згадзiцеся, гэта дзiўна гучала, людзi не разумелi, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Добра, мы ў Беларусi. Як у нас гавораць, мы ж рускiя людзi. У нас наогул гэтай праблемы не было. А як гэта гучыць у Казахстане, iншых рэспублiках? Глупства нейкае пасля выбараў нехта iдэолагам расiйскiм падкiнуў, i яны пачалi распяваць гэту песню. I гэта насцярожыла наш народ. Гэта не толькi была мая рэакцыя на гэта».

«Я не разумею, што такое «Рускi свет», вы — тым больш, а наш народ наогул не разумее, якi рускi свет. Тады можна сказаць пра беларускi, украiнскi свет. Гэта што, нейкае процiстаянне светаў? Таму гэта надуманая, неразумная нейкая падстава, тэзiс. Не думаю, што ён у беларусаў знайшоў нейкую падтрымку. А насцярожыў сапраўды вельмi многiх», — сказаў беларускi лiдар.

Разам з тым Прэзiдэнт заклiкаў не прыпiсваць кiраўнiцтву i прэзiдэнту Расii той пазiцыi, якой ён не прытрымлiваецца i нiколi не прытрымлiваўся. «Так, мы павiнны жыць у сваiх кватэрах. Расiя — гэта наш брат. Я нават часта кажу — старэйшы брат. Але толькi вы паводзьце сябе, як старэйшыя браты. Калi цяжка малодшаму, то плячо падстаўце, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы жывём няхай у агульным доме, але кожны ў сваёй кватэры».

Нiякай iнтэрвенцыi з тэрыторыi Беларусi на тэрыторыю Украiны не будзе

«З боку Беларусi нiколi гэтага не адбудзецца», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

«Нiколi з нашай тэрыторыi нiхто не будзе атакаваць Украiну, калi гэта не будзе супярэчыць нашым iнтарэсам i калi Украiна сама не нападзе на Беларусь. Я не думаю, што гэта некалi будзе», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што на беларуска-ўкраiнскай гранiцы адзначаецца мноства парушэнняў, таму беларускi бок узмацняе яе ахову. Паводле яго слоў, фiксуюцца парушэннi, пачынаючы ад кантрабанды i да пранiкнення людзей са зброяй.

Гаворачы аб расiйскiм кантынгенце на тэрыторыi Беларусi, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў краiне размешчаны дзве ваенныя базы, якiя працуюць у мiрных мэтах. Паводле яго слоў, гэта малалiкiя базы, дзе служаць у тым лiку i беларускiя ваенныя.

«Расiя i Амерыка павiнны сесцi за стол перагавораў i спынiць гэту вайну, — лiчыць беларускi лiдар. — Гэта галоўнае, усё астатняе — другараднае».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сiтуацыя кардынальна змянiлася з таго часу, як ён прапаноўваў план урэгулявання сiтуацыi ва Украiне. «Цяпер зусiм iншая сiтуацыя, яна не стала прасцей», — сказаў ён. «Тады гэта не было актуальна, тады гэта пытанне я не мог нават так паставiць. Тады я не так бачыў вырашэнне гэтага пытання, i, можа, не трэба было тады падключаць амерыканцаў. Можна было абысцiся меншымi сiламi, меншай крывёю, што называецца», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Паводле слоў Прэзiдэнта, сёння ўсе згодны з тым, што да вырашэння сiтуацыi павiнны падключыцца ЗША.

«Я днямi i кангрэсменам сказаў: калi Злучаныя Штаты Амерыкi будуць зацiкаўлены ў тым, каб ва Украiне быў мiр, i будуць гатовы ў гэтым напрамку рабiць канкрэтныя крокi, яны прыйдуць туды як мiратворцы i змогуць вызначыцца з Расiяй», — лiчыць беларускi лiдар. На яго думку, Еўропа не будзе супраць, калi пытанне будзе вырашацца ў напрамку мiру.

«Гэта мой пункт гледжання, можа, i ў Расii не ўсе яго ўспрымаюць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявiў, што абсалютна не падтрымлiвае прысутнасць нiякiх войскаў ва Украiне. «Не толькi расiйскiх, але i амерыканскiх, наёмнiкаў з Польшчы, Швецыi i iншых. Дакладна ведаю, што яны там ёсць. Не са сродкаў масавай iнфармацыi Расii», — сказаў беларускi лiдар. Паводле слоў Прэзiдэнта, сёння iдзе iнфармацыйная вайна, процiборства дзвюх краiн на iнфармацыйным полi i больш моцная ў гэтым плане Расiя. «Я вельмi добра iнфармаваны, што адбываецца ў Данбасе, у Крыме, у цэлым ва Украiне», — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт мае намер наведаць маючы адбыцца самiт ААН у Нью-Ёрку

«Мы рыхтуемся да гэтага вiзiту на ўзроўнi кiраўнiкоў дзяржаў. Таму што гэта такi самiт, на якiм у асноўным кiраўнiкi дзяржаў будуць прысутнiчаць», — сказаў Прэзiдэнт. Паводле яго слоў, паступiла прапанова двойчы выступiць у ААН: на агульнай дыскусii i на тэматычнай. «У той жа дзень будзе выступаць i Прэзiдэнт ЗША, што i мне прапанавана, Прэзiдэнт Расii таксама выступiць. Таму, хутчэй за ўсё, прыйдзецца наведаць ААН», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. «Напэўна, будзе незразумела, калi я не буду там прысутнiчаць», — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

Прынцыповае пытанне па мове

«Нiхто ў нашай краiне не мае права ўказваць, на якой мове каму размаўляць. Прапаноўваць можна. Але нi ў якiм разе ўказваць не можа. I я нiколi гэтага рабiць не буду», — заявiў Прэзiдэнт.

Ён падкрэслiў, што гэта яго прынцыповая пазiцыя. «Мова — гэта больш, чым грошы, адзенне, харчаванне i гэтак далей. Нашы людзi яшчэ гэтага не ўсвядомiлi. Але калi б iх за жывое закранулi i сталi б указваць, на якой мове размаўляць, тады людзi зразумелi б, што мова — гэта каштоўней за ўсё. I нацiскаць на гэта слабае месца я нiколi не стану. Кожны чалавек павiнен сам выбiраць, на якой мове яму размаўляць», — упэўнены беларускi лiдар.

Паводле слоў Прэзiдэнта, у Беларусi было праведзена закрытае сацыялагiчнае апытанне, якое паказала, што больш як 60 працэнтаў насельнiцтва лiчаць сваёй роднай мовай менавiта беларускую. «Раней было значна менш. Калi б мы сталi нацiскаць першапачаткова на гэту тэму i прымушаць людзей або нават мякка прапаноўваць, думаю, эфект быў бы як мiнiмум адваротны. А як максiмум было б тое, што ва Украiне. Там жа з мовы ўсё пачалося», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.