Вы тут

Чытай, танцуй, натхняйся!


У сацыяльных сетках трапілася выдатнае «хатняе заданне». Яго даў сваім вучням адзін італьянскі настаўнік. Там не так шмат пунктаў, але якіх! І не важна, што ў нас застаўся толькі адзін, апошні, месяц лета. Выконваць такія заданні ніколі не позна.

5-13

Як і клапаціцца пра дзяцей і пра сябе саміх.

* Гуляйце раніцай уздоўж мора (няма мора — проста гуляйце!) у поўнай адзіноце, глядзіце на блікі сонца на вадзе і думайце аб тым, што робіць вас шчаслівымі.

* Імкніцеся выкарыстоўваць новыя словы, якія вывучылі сёлета. Чым больш вы зможаце сказаць, тым цікавей зможаце думаць, а чым больш у вас будзе думак, тым больш свабоднымі вы будзеце.

* Чытайце! Шмат, колькі зможаце. Але не таму, што абавязаны гэта рабіць. Чытайце, таму што лета натхняе на мары і прыгоды, а чытанне — гэта як палёт.

* Пазбягайце ўсяго, што прыносіць вам негатыў і адчуванне пустэчы (рэчаў, сітуацый і людзей). Шукайце натхненне і сяброў, якія вас узбагачаюць, якія разумеюць вас і цэняць такімі, якія вы ёсць.

* Калі вы адчуваеце сум і страх, не хвалюйцеся: лета, як і любая іншая цудоўная рэч у жыцці, можа прывесці душу ў замяшанне. Вядзіце дзённік, апісвайце тое, як сябе адчуваеце.

* Танцуйце і не саромейцеся нічога. Паўсюль, дзе заўгодна: хоць на дыскатэцы, хоць у сваім пакоі ў адзіноце. Лета — гэта танец, і неразумна не прымаць у гэтым удзелу.

* Хоць бы аднойчы схадзіце сустрэць світанне. Стойце моўчкі і глыбока дыхайце. Заплюшчыце вочы і адчуйце ўдзячнасць.

* Шмат часу прысвячайце спорту.

* Калі вы сустрэлі некага, хто вам вельмі спадабаўся, скажыце гэта яму ці ёй так прыгожа, як толькі зможаце. Не бойцеся быць незразумелым. Калі нічога не атрымаецца, значыць, гэта не ваш выпадак.

* Будзьце такімі ж шчаслівымі, як сонечнае святло, і такімі ж свабоднымі, як мора.

* Калі ласка, не трэба лаяцца. Будзьце ветлівымі і добрымі.

* Глядзіце добрыя фільмы з глыбокімі эмацыйнымі дыялогамі, каб развіць здольнасць адчуваць і марыць. Няхай кіно не заканчваецца для вас разам з фінальнымі цітрамі, пражывайце яго зноў і зноў, уключайце яго ў вопыт гэтага лета.

* Лета — гэта магія. У сонечным святле раніцы і летнім вечарам марце аб тым, якім можа і павінна быць жыццё. Зрабіце ўсё, што ад вас залежыць, каб ніколі не здавацца на шляху да мары.

* Будзьце харошымі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.