Вы тут

Чытайце ў жнівеньскім нумары часопіса "Бярозка"


Як палюбіць творчасць Цёткі, новыя запісы таемных агентаў часопіса і іншае.

Яна, неверагодна прыгожая і неверагодна адзінокая, прапанавала нам адметны і непаўторны шлях развіцця як нацыі. Вам не падабаюцца вершы Цёткі? А вы зірніце на яе постаць як на агмень – убачыце, якой яскравай і неадназначнай яна была. Была. І ёсць для нас – БЕЛАРУСАЎ – нашай цёткаю (адмыслова пішу з малой літары), нашай Сваячкай, проста нават цётухнай, якая паспрыяла нацыянальнаму адраджэнню значна больш за нейкага там… за нейкага там.

У вас ёсць, пэўна, знаёмыя музычныя гурты, што выконваюць РЭП? Дык вось, прапануйце ім – гэтым гуртам – праспяваць вершы Цёткі. Ну, хаця б… “Веру беларуса” — і ўбачыце, як гэтая “кульгавая”, спаланізаваная і такая “несучасная паэзія” загучыць і сучасна, і актуальна, і модна”.

У рубрыцы “Бел.літ.” — пераглядаем творчасць Цёткі.

berezka

***

Чытачы абсалютна розныя. Ёсць такія працавітыя пчолкі, якія ўжо напрыканцы мая прыходзяць са спісамі, з бацькамі, бабулямі ці дзядулямі. Лета не пачалося, а яны ўжо кніжкі ўзялі і пачалі працаваць над дзённікам чытача… Ёсць чытачы, якія з’явяцца толькі напрыканцы жніўня з жахам у вачах і вялізным спісам. Яны звычайна збіраюцца ўзяць адразу 20 кніжак, па якіх трэба ўжо паслязаўтра трымаць справаздачу перад настаўнікам. Ёсць тыя, хто ўвогуле не прыйдзе. Камусьці традыцыйная кніга ўжо непатрэбная, бо ёсць электронныя носьбіты, на якія можна ўсё «скінуць» і чытаць. Гэта зручна, але ёсць свае асаблівасці ўспрымання тэксту з гаджэтаў.

— Большасць бацькоў — за тое, каб дзеці летам чыталі праграмныя творы. Магчыма, яны мяркуюць, што лепш няхай дзіця прачытае школьныя творы за лета, каб яго потым не нагружаць чытаннем у школьныя часы, калі будуць даймаць заняткі і рэпетытары.

— А што можа на гэта сказаць вучань? Вось прачытаю я летам усе праграмныя творы, а калі буду восенню-зімой-вясной праходзіць гэта на ўроках, дык я ж да таго часу пазабываюся, і як герояў звалі, і як прырода апісваецца, і давядзецца мне перачытваць, дык навошта летам чытаць?

 “Настаўніцкая на праслушцы” прапануе новы запіс таемных агентаў “Бярозкі”.

***

Сёння, 9 чэрвеня, я прачнуўся ў сем трыццаць. Раніцы! На гэты незвычайны ўчынак мяне падштурхнула размова з суседкай, цёткай Ленай, якая працуе ў нашай школе. Учора яна спяшалася на працу, якая пачынаецца а дзявятай.

— І навошта спяшацца? — здзівіўся я. — Канікулы ж. Няма куды вам спяшацца, нармальныя дзеці яшчэ спяць.

— А табе чаму не спіцца? — усміхнулася цётка Лена ў адказ.

— У мяне форс-мажор — на рыбалку з сябрамі збіраемся.

— І ў мяне форс-мажор — сёння ў адзінаццатым экзамены. Матэматыку здаём.

— Здаём? А вы тут пры чым?

Пагаманілі хвілін пятнаццаць і разышліся. Цётка Лена ў школу, а я на рыбалку. Пакуль сядзеў на беразе ў чаканні сваёй рыбіны, успомніў пра размову. Аказваецца, школа і летам жыве напоўніцу. Зразумелая справа — экзамены, практыка, рамонт. Нездарма 1 верасня школа сустракае нас пры поўным парадзе — падлога блішчыць, клумбы стракацяць.

Значыць, цэлае лета кіпіць праца. Рамонт. Зборка новай мэблі. І яшчэ лагер для маленькіх. Здаецца, я ўсё пералічыў. Ці не? Апошняя думка не давала спакою і вечарам. А ноччу я, заўзяты рэпарцёр нашага прэс-цэнтра, прыняў рашэнне: узяць інтэрв’ю у школьнага лета. Хопіць разменьвацца на банальнасці! Час пераходзіць да глабальных рэспандэнтаў.Але ж і ідыётам выглядаць не хацелася. Дыялог са школай: не, ну вы гэта бачылі?! Таму і вырашыў устаць раней. Сказана — зроблена. І вось я на ганку роднай школы. На гадзінніку без пяць восем. Цішыня. Хіба што птахі пакрыкваюць ў лісці старых ліпаў.

— Прывітанне, родная! Не сумуеш?

— О, Паша, прывітанне! Чаго прыйшоў?

Я разгубіўся. Не чакаў, што так вось, адразу адказ пачую. Мо не прачнуўся яшчэ? Ды не, бадрачком. Але каб школа…

Перавёў позірк на акно. Ганна Міхайлаўна!

— А вы што тут…

Рэпартаж са школьнага лета — у рубрыцы “Школа журналістыкі”.

***

Тры, тры, тры і тры. Што атрымаецца? Які горад умее лётаць? Што і сырым не ядуць, і калі згатуюць – выкідваюць? На якое дрэва садзіцца варона ў час дажджу? З якога посуду нельга нічога з’есці? Адзін французскі пісьменнік ХІХ стагоддзя вельмі не любіў Эйфелеву вежу, але пастаянна абедаў у рэстаране на другім паверсе гэтай вежы. Як ён гэта тлумачыў? Сем сясцёр на лецішчы, і ўсе занятыя: першая чытае кнігу, другая – смажыць катлеты, трэцяя – гуляе ў шахматы, чацвёртая – разгадвае крыжаванку, пятая – мые бялізну, шостая – праполвае градкі. Чым займаецца сёмая сястра?

 “Смешная старонка” забаўляе і дае магчымасць думаць адначасова.

***

Ага, чакайце, вось як было: бацькі пакаралі Сяргея за чарговую разбітую шыбу і не пусцілі гуляць на вуліцу. І адбываў ён сваю пакуту дома. Адзін. Бацькі яшчэ не вярнуліся з працы. Урокі так-сяк былі зробленыя, падручнікі і сшыткі надзейна схаваныя ў глыбіні партфеля. Пэўна ж, вярнуўшыся дамоў, бацькі не стануць чакаць, пакуль ён, корпаючыся, будзе цягаць адзін за адным сшыткі на праверку. Пытанне “чым заняцца” нават не паўставала. Мячык сам скокнуў у рукі. І пачалася гульня: тры разы адбіць мяч ад сцяна па-над гадзіннікам, пяць разоў пад ім. Ды нядоўга гульня доўжылася: сумна крэкнуў гадзіннік, шкельца асыпалася на падлогу з сухім шоргатам, стрэлкі замёрлі. “Зноў пацэліў”, — мільганула сумная здагадка. А наступства гэтага – новае пакаранне.

Працяг апавядання Наталлі Бучынскай “Выбух у куратніку” можна прачытаць у рубрыцы “Літаратурныя старонкі. Проза”. 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.