Вы тут

У Гродне б'юць сусветныя рэкорды


Учора ў горадзе над Нёманам стартаваў чэмпіянат свету па пажарна-выратавальным спорце.

6-35

Ён прадоўжыцца чатыры дні. Гэтае мерапрыемства ўключае ў сябе чатыры сусветныя першынствы: першы чэмпіянат свету сярод нацыянальных мужчынскіх маладзёжных камандаў, другі чэмпіянат свету сярод нацыянальных жаночых маладзёжных камандаў, а таксама шосты чэмпіянат свету сярод юнакоў і юніёраў і другое першынство свету сярод дзяўчат і юніёрак па пажарна-выратавальным спорце.

І ў першы ж дзень спаборніцтваў былі пабіты сусветныя рэкорды.

— Рэкардсменкамі сталі ўдзельніцы другога першынства свету сярод дзяўчат і юніёрак у сярэдняй і старэйшай групе,— расказвае начальнік прэс-службы МНС Віталь Навіцкі. Гэтае першынство адкрыла чэмпіянат ў Гродне з практыкавання «Пад'ём па штурмавых лесвіцах у акно другога паверха вучэбнай вежы». У сярэдняй узроставай групе (15-16 гадоў) адразу тройчы быў пабіты папярэдні рэкорд свету, які ўстанавіла беларуска Алена Прышчэпава (7,79 с.). Так, Ганна Старадымава з каманды Расіі паказала вынік 7,31 с. Сама Алена Прышчэпава таксама пабіла свой папярэдні рэкорд, выканаўшы ўздым за 7,52 с. Полька Наталля Гутманьска паднялася на другі паверх вучэбнай вежы за 7,76 с. Чацвёртай стала зямлячка Алены Прышчэпавай з Гомеля — Валерыя Казачэнка.

У старшай групе юніёрак (17-18 гадоў) у фінальных забегах будуць удзельнічаць таксама прадстаўнікі Беларусі, Расіі і Польшчы. Віцябчанка Кацярына Багданава і Аксана Карэва з БДУФК паказалі вынікі, якія перавышаюць папярэдні сусветны рэкорд,— 7,66 с. і 7,64 с адпаведна. З беларускімі спартсменкамі гэтай узроставай групы ў фінале таксама пазмагаюцца Марыя Васільева з Расіі і Марта Ягода з Польшчы.

У малодшай групе (да 14 гадоў) лепшыя вынікі ў забегах паказалі Алсу Бакірава, Віялета Кісялёва і Ірына Дзямідава з расійскай каманды і навапалачанка Кацярына Сямёнава.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.