Вы тут

Умацаваць статус прафтэхадукацыі


Яна сёння — стартавая прыступка для будучых кваліфікаваных спецыялістаў.

Такую думку выказала намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава. Яна правяла сустрэчу з прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі Гомельскай вобласці ў сярэдняй школе №16 Мазыра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

209108-04

209108-04

 

Наталля Качанава адзначыла, што ў нашай краіне сфарміравана даволі моцная сістэма прафтэхадукацыі, якую, на жаль, паставілі на другі план. «Неабходна ўмацоўваць яе статус, таму што гэта яшчэ і стартавая прыступка для тых дзяцей, якія хочуць у далейшым удасканальвацца, вучыцца ў вну. Прайшоўшы такую школу, можна стаць сапраўды высакакласным спецыялістам», — сказала яна. Віцэ-прэм'ер дадала, што праблема заключаецца ў недастатковай інфармаванасці нашых грамадзян аб магчымасцях ссну. Для гэтага неабходна паказаць іх знутры. Напрыклад, на іх базе можна арганізаваць выкладанне прадмета — працоўнае навучанне. Такая прапанова сёння паступіла ад выкладчыцкага складу.

«Страху няма ў тым, што дзіця можа пайсці вучыцца ў прафтэхустанову. Захоча яно вучыцца далей, у яго для гэтага ёсць усе магчымасці. Іншае пытанне, што гэтыя навучальныя ўстановы павінны працаваць над тым, каб выпускаць кваліфікаваных спецыялістаў не другога, трэцяга, а больш высокіх разрадаў», — канстатавала яна.

У ходзе сустрэчы ў Мазыры, на якой прысутнічалі прадстаўнікі ўстаноў сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі Гомельшчыны, быў закрануты шырокі спектр тэм. У прыватнасці, актыўна абмяркоўвалася пытанне аб паляпшэнні якасці вучэбных матэрыялаў. У многіх педагогаў ёсць прэтэнзіі да падручнікаў. Адна з іх — складаная мова выкладання матэрыялу. Таксама педагагічная супольнасць выказалася пра неабходнасць вяртання да профільных дзясятых, адзінаццатых класаў, што дасць магчымасць звязаць сярэднюю адукацыю з вышэйшай і выключыць навучанне выпадковых людзей у старшых класах, дасць большую магчымасць весці прафарыентацыйную работу па рабочых спецыяльнасцях. Асобную прапанову педагогаў Наталля Качанава ўзяла на заметку для наступнага абмеркавання і разгляду.

Намеснік прэм'ер-міністра прадоўжыць рабочыя візіты ў рэгіёны, каб абагульніць думкі спецыялістаў сферы адукацыі і выкарыстаць іх для ўдасканалення работы сістэмы на дзяржаўным узроўні.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.