Вы тут

У школу — па картках


«Карту навучэнца» плануецца ўкараніць ва ўсіх школах сталіцы ў 2016 годзе.

Яна ўяўляе сабой бескантактны паўнавартасны плацежны сродак, з дапамогай якога дзіця можа разлічвацца за школьнае харчаванне. Апроч таго, «Карта навучэнца» дазваляе бацькам адсочваць, калі дзіця прыходзіць у школу і калі пакідае яе. А яшчэ пры яе дапамозе можна атрымліваць доступ да адукацыйных і сацыяльных электронных сэрвісаў.

Гэта сумесны праект Беларусбанка, Мінгарвыканкама, Нацыянальнай акадэміі навук і плацежнай сістэмы «БелКарт». Па ім у Мінску ўжо працуюць 12 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

— З 1 верасня ў 12 школах, дзе ўкаранёны пілотны праект «Карта навучэнца», сумесна з камітэтам па адукацыі і камбінатамі школьнага харчавання мы запускаем безнаяўную аплату харчавання,— расказала намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Таццяна МІХАЙЛОЎСКАЯ.

Банк эмітаваў звыш 9,5 тысячы плацежных карт і раздаў іх бясплатна ўдзельнікам праекта. Праведзенае банкам апытанне паказала, што бацькі і дзеці зацікаўлены ў ім і ацэньваюць праект станоўча.

Апроч пералічаных функцый, існуе тэхналагічная гатоўнасць запісу на «Карту навучэнца» транспартнай праграмы для яе выкарыстання ва ўліку электроннай сістэмы аплаты праезду ў Мінску. Такім чынам, адзначаюць распрацоўшчыкі, карта дапаможа адсачыць патокі дзяцей і зразумець, ці правільна датуецца з гарадскога бюджэту бясплатны праезд школьнікаў.

Да 1 студзеня 2016 года плануецца адаптаваць да выкарыстання «Карты навучэнца» тыя школы, якія цяпер абсталяваны прапускной сістэмай. А на працягу наступнага года мяркуецца ўкараніць праект ва ўсіх сталічных школах.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

sеrаdzуuk@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».