Вы тут

Каменны «падарунак» Каложскаму парку


У Гродне ствараецца музей скульптур пад адкрытым небам.

Без имени-2

У парку, што размешчаны побач з жамчужынай беларускага дойлідства XІІ стагоддзя, Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквой, нядаўна ўсталявалі дзевяць каменных скульптур.

І гэта, як спадзяецца гродзенскі скульптар Уладзімір ПАНЦЯЛЕЕЎ, толькі пачатак своеасабліваму музею пад адкрытым небам. Падобны ёсць у гарадскім парку ў Клайпедзе — сёння яго ўпрыгожваюць 116 скульптур, якія ствараліся літоўскімі майстрамі на працягу 15 гадоў.

Музейныя «экспанаты» для Каложскага парку летась падчас пленэру «Гродна. Мінулае і сучаснасць» стварылі скульптары Арцём Мядзведзеў, Іван Арцімовіч, Аляксей Сарокін, Ігар Засімовіч, Карней Аляксееў, Кацярына Зантарыя і Уладзімір Панцялееў. Матэрыялам для большасці гэтых работ паслужылі валуны з палёў Гродзеншчыны. Цяпер яны быццам атрымалі другое жыццё ў выявах Каложскай царквы, воіна-ліцвіна, рыцарскага шлема, старажытнаславянскага бажаства, Арфея і Эўрыдыкі... А яшчэ адна пленэрная работа (каменны медаль з выявай сімвала горада над Нёманам — аленя Святога Губерта — і надпісам «Культурная сталіца Беларусі 2014 года — Гродна») усталявана каля будынка другой паловы XVІІІ стагоддзя на плошчы Тызенгаўза, дзе да нядаўняга часу размяшчаўся Нацыянальны гістарычны архіў у Гродне.

Без имени-1

Уладзімір Панцялееў спадзяецца, што ў горадзе над Нёманам будуць штогод праводзіцца пленэры, у тым ліку з удзелам скульптараў з суседніх краін, каб Каложскі парк папаўняўся новымі каменнымі «падарункамі», прывабліваючы і гродзенцаў, і турыстаў, якія наведваюць Свята-Барыса-Глебскі храм. Дарэчы, ужо зараз многія наведвальнікі парку з задавальненнем фатаграфуюцца каля гэтых скульптур.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Фота Яраслава ВАНЮКЕВІЧА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.