Вы тут

Лавілі карпаў цэнтнерамі


Сапраўдная пагоня, выкарыстанне спецсродкаў і наручнікі на запясцях — так скончылася незаконная рыбалка для двух жыхароў Пастаўскага раёна.

6-32

Браканьеры трапілі ў поле зроку супрацоўнікаў Глыбоцкай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету каля 4 гадзін раніцы, падчас правядзення рэйду. На тэрыторыі Пастаўскага раёна, непадалёк ад сажалак рыбгаса «Навінкі», інспектары запрыкмецілі «Ніву», якая заехала на тэрыторыю нежылой вёскі. Калі ж гэтую машыну праз пэўны час паспрабавалі спыніць, вадзіцель не выканаў законных патрабаванняў інспектараў і націснуў на газ. Як паведаміў начальнік міжраінспекцыі Аляксей Протас, дагнаць і блакіраваць «ВАЗ» двума службовымі аўтамабілямі атрымалася толькі праз некалькі кіламетраў непадалёк ад вёскі Палялейкі Шаркаўшчынскага раёна. Але нават пасля гэтага парушальнікі паспрабавалі ўцячы, а калі іх дагналі, аказалі супраціўленне. Інспектары былі вымушаны выкарыстаць спецсродкі: слязісты газ і наручнікі. Як высветлілася, затрыманым было што хаваць — здабычай браканьераў сталі 95 асобін карпа агульнай вагой 103 кілаграмы, якіх паймалі лёсачнымі сеткамі. У дачыненні да парушальнікаў складзена адразу некалькі адміністрацыйных пратаколаў, акрамя таго, матэрыялы накіраваны ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі.

Сяргей АЛЯКСАНДРАЎ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.