Вы тут

Спёка абмяжоўвае рух «цяжкавагавікоў»


У краіне дзейнічаюць летнія абмежаванні для велікагрузнага транспарту.

Міністэрства транспарту і камунікацый нагадвае, што з 20 мая па 31 жніўня, калі дзённая тэмпература паветра вышэйшая за 25 градусаў цяпла, у дачыненні да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог з асфальтабетонным пакрыццём вызначаецца максімальная нагрузка на адзіночную вось не больш за 6 тон. Такія абмежаванні дзейнічаюць з 11 да 21 гадзіны. Яны не распаўсюджваюцца на транспартныя сродкі, самаходныя машыны, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў, жывой жывёлы, кветак, грузаў гуманітарнай дапамогі, бетонных і асфальтабетонных сумесяў, дарожных бітумаў, небяспечных і хуткапсавальных грузаў, збожжа, камбікармоў, насення рапсу і інш. На аўтамабільных дарогах устаноўлены адпаведныя часовыя знакі, для транспартных сродкаў, якія трапляюць пад абмежаванні, вызначаны пляцоўкі і месцы адстою. За перасоўваннем «цяжкавагавікоў» будзе арганізаваны пастаянны кантроль.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».