Вы тут

Атрутныя пісьмы не знайшлі адрасатаў


За апошні час службовыя асобы Мінскай рэгіянальнай мытні завялі дзве крымінальныя справы па фактах незаконнага перасоўвання праз мытную граніцу наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў аульнай вагой больш за паўкілаграма.

— У першым выпадку жыхар адной з афрыканскіх краін паспрабаваў пераслаць у Беларусь больш за 16 грамаў марыхуаны. Пры аглядзе міжнароднага паштовага адпраўлення быў знойдзены спецыяльны пакет на зіп-зашчапцы, дзе знаходзілася раслінная маса цёмна-зялёнага колеру. У дэкларацыі ж было ўказана, што ў адпраўленні — адзенне, якое накіроўвалася на адрас замежнага грамадзяніна, што жыве і вучыцца ў адным з ВНУ, — расказала старшы інспектар аддзела ідэалагічнай работы Мінскай рэгіянальнай мытні Таццяна Прасаловіч.

У другім выпадку міжнароднае паштовае адпраўленне, задэклараванае як «электронная прылада», таксама прызначалася для жыхара сталіцы і прыйшло з Кітая. У ім быў знойдзены пакет з цвёрдымі крышталічнымі кавалкамі празрыста-белага колеру. Экспертыза засведчыла, што «прылада» вагой больш за паўкілаграма змяшчае ў сваім саставе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва.

Дарэчы

За паўгода службовымі асобамі Мінскай рэгіянальнай мытні выяўлена 16 спроб незаконнага перасоўвання праз мытную мяжу наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, заведзена 9 крымінальных спраў, з незаконнага абарачэння канфіскавана больш за 1,3 кілаграма гэтых згубных ядаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».