Вы тут

Паляванне пераносіцца


Пачатак сезона палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну ў Беларусі пераносіцца з 8 на 22 жніўня.

Гэта прадугледжана распараджэннем прэм'ер-міністра №266р ад 5 жніўня 2015 года, паведамілі
БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Паляваць дазваляецца ў светлы час сутак ружэйным спосабам з засады, з падыходу, з пад'езду на маламерных суднах. Паляўнічыя могуць выкарыстоўваць пры гэтым гладкаствольную паляўнічую зброю і патроны са шротам, а таксама паляўнічых сабак (усе групы, акрамя ганчакоў і хартоў). Што датычыцца маламерных суднаў, якія таксама дазволены для гэтага віду палявання, то яны павінны быць без рухавіка або з непрацуючым рухавіком.

Фота: rybalka.kaspyinfo.ru

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.