Вы тут

Мінск-Пасажырскі — самы лепшы вакзал


Беларуская чыгунка падвяла вынікі штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў. Пераможцам прызнаны вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі — яму прысуджана першая прэмія сярод пазакласных вакзалаў.

6-38

На другім месцы ў гэтай жа катэгорыі класнасці — вакзал станцыі Гомель. Сярод вакзалаў першага класа найлепшым прызнаны вакзал станцыі Магілёў, другая прэмія прысуджана вакзалу станцыі Орша-Цэнтральная. Першую прэмію сярод прэтэндэнтаў, якія адносяцца да другога класа, атрымаў вакзал станцыі Пінск, другую — вакзал станцыі Полацк. Сярод вакзалаў трэцяга класа першая прэмія прысуджана вакзалу станцыі Ліда, другая — вакзалу станцыі Крычаў.

Апроч санітарнага стану і праведзенага цягам мінулага года добраўпарадкавання вакзалаў і прылеглых тэрыторый пры падвядзенні вынікаў конкурсу ўлічваліся таксама іх архітэктурная выразнасць, афармленне фасадаў, абсталяванне тэрыторый малымі архітэктурнымі формамі, паляпшэнне якасці абслугоўвання пасажыраў, пашырэнне колькасці і павышэнне якасці ўзроўню паслуг, што прапаноўваюцца.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.