Вы тут

Чорная палоска ў жыцці... зебры


Ветэрынары Гродзенскага заапарка змагаюцца за жыццё Бобі. На жаль, прагнозы несуцяшальныя. Прычына хваробы гадавалага самца зебры не новая: кармленне з рук наведвальнікаў, паведамілі ў адміністрацыі заапарка.

7_1

Колькі разоў гаварылася аб недапушчальнасці кармлення жывёл наведвальнікамі, колькі папераджальных таблічак «Не карміць!» размешчана на тэрыторыі заапарка, але, на жаль... Пасля выхадных у Бобі ўспушыўся жывот. Гэта, кажуць ветэрэнары, сведчыць аб моцным браджэнні ў арганізме. Апошняе справакавана няправільным кармленнем. Браджэнне ў страўніку вельмі небяспечнае: ён пачынае ціснуць на сэрца і лёгкія. І ў выніку жывёла гіне ад удушша. Бобі зараз вельмі цяжка: уколы, строгая дыета. Нягледзячы на тое, што ў яго стане трэба шмат рухацца, ветурачы заапарка забараняюць яму гуляць на вуліцы, справядліва баючыся паўторнага атручвання чарговым «ласункам». Вельмі пакутуе і самачка Бэбі. Бо ўсе абмежаванні, звязаныя з хваробай сябра, яна перажывае разам з ім: не ходзіць гуляць і прытрымліваецца дыеты.

Хлеб, цукеркі ды садавіну жывёлы ў наведвальнікаў будуць выпрошваць заўсёды, кажуць у адміністрацыі заапарка. Не таму, што галодныя, а таму што для іх гэта ласунак, шкоду якога для свайго арганізма ўсвядоміць ніколі не змогуць. А вось ці змогуць людзі?

Надзея ПАЎЛАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.