Вы тут

Сябруе кніга з летам!


«Белкніга» і кніжныя выдавецтвы Мінінфарма краіны ладзяць адмысловую акцыю ў мінскай кнігарні «Светач».

Сёння, 6 жніўня, а 13-й гадзіне пакупнікоў, адпаведна — чытачоў (найперш — дзяцей, школьнікаў) у «Светач» на сустрэчу запрашаюць дзіцячыя пісьменнікі. Сваімі расповедамі пра казачныя і сапраўдныя гісторыі, якія яны прыдумалі ці падгледзелі ў жыцці, падзеляцца Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Міхась Пазнякоў, Дзмітрый Пятровіч, Ніна Галіноўская, Таццяна Сівец, Алег Ждан, Віктар Шніп, Віктар Ляскоўскі і іншыя паэты і празаікі. Дарэчы, кнігі і нават сшыткі, школьныя дзённікі, алоўкі, фарбы, ды шмат што з таго, што школьніку можна ў партфель пакласці, кнігарня ў час акцыі прапануе пакупнікам на 10 працэнтаў танней, чым звычайна.

Арганізатарамі сапраўды творчага праекта поруч з «Белкнігай» выступілі выдавецтва «Мастацкая літаратура» і Выдавецкі дом «Звязда». Між іншым, у гэты дзень кнігарня будзе адчынена да 23.00.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.