Вы тут

Багацеі з экранаў


Forbes назваў самых высокааплатных акцёраў.

Часопіс Forbes апублікаваў топ-25 самых высокааплатных акцёраў у свеце. У гэты спіс упершыню трапілі выканаўца ролі Стыва Возняка ў фільме «Стыў Джобс», канадзец Сэт Роген і зорка кінастужкі «Воўк з Уол-Стрыт», двухразовы намінант на «Оскар» Джона Хіл. Яшчэ адной асаблівасцю рэйтынгу 2015 года стаў той факт, што зоркі Балівуда і ганконгскіх кінастудый усё больш упэўнена пасоўваюць з лідарскіх пазіцый галівудскіх знакамітасцяў.

[caption id="attachment_95137" align="alignnone" width="600"]7-5 Ро­берт Даў­ні-ма­лод­шы[/caption]

Першае месца ў спісе заняў любімчык студыі Mаrvel Роберт Даўні-малодшы, які пачынаючы з лета 2014 года атрымаў у якасці ганарараў 80 млн долараў. Дарэчы, Даўні-малодшы ўзначальвае рэйтынг ужо трэці год запар. На другім месцы — без перабольшання легендарны Джэкі Чан, чые ганарары склалі 50 млн долараў. Акцёр нядрэнна зарабіў на фільме «Меч дракона», дзе працаваў з Джонам К'юсакам і Эдрыянам Броўдзі. Да таго ж Джэкі Чан прымаў удзел у агучванні трэцяй часткі мультфільма «Кунг-фу Панда». Уладальнікам «бронзы» сярод самых высокааплатных акцёраў стаў Він Дызель (47 млн долараў), які працягвае радаваць прыхільнікаў «Фарсажу».

[caption id="attachment_95138" align="alignnone" width="600"]7-6 Джэкі Чан.[/caption]

Далей у рэйтынгу ідуць Брэдлі Купер (41,5 мільёна), Адам Сэндлер (41 мільён), Том Круз (40 мільёнаў), адзін з самых выбітных індыйскіх кінаакцёраў Амітабх Бачан і сённяшняя зорка Балівуда Салман Кхан (у абодвух — па 33,5 мільёна), «індыйскі Джэкі Чан» Акшай Кумар (32,5 мільёна). Замыкае топ-10 двухразовы намінант «Оскара» Марк Уолберг, які зарабіў за год 32 млн долараў.

[caption id="attachment_95139" align="alignnone" width="600"]7-7 Він Дызель.[/caption]

Таксама Forbes зазірнуў у кішэні Дуэйна Джонсана, Джоні Дэпа, Леанарда ды Капрыа, Крыса Хэмсварта (партнёр Даўні-малодшага па экранізацыях коміксаў), актуальнага Бонда Дэніэла Крэйга, зоркі «Інтэрстэлара» Мэцью Макконахі, караля Балівуда Шахруха Хана, Х'ю Джэкмана, Бэна Афлека, Ліяма Нісана, Расэла Кроу, Джорджа Клуні і іншых. Апошні, 25-ы, радок у спісе заняў ганконгскі спявак і акцёр Эндзі Лау, чый гадавы прыбытак склаў 13 мільёнаў долараў. Выданне адзначыла, між іншым, што Крыс Эванс зарабіў на выкананні ролі Капітана Амерыкі істотна менш, чым яго партнёры па экранізацыях Marvel, а Крыс Прат пасля поспеху «Вартавых галактыкі» стаў адной з найбольш прыкметных асобаў у Галівудзе — салідны ганарар за ролю ў «Свеце Юрскага перыяду» таму пацвярджэнне.

Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся даходы акцёраў з 1 чэрвеня 2014 года па 1 чэрвеня 2015 года, без уліку падаткаў.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.